«Смарт ТБ» ад МТС - новая лінейка паслуг з выгаднымі бонусамі | Навіны МТС
Усе навiны

«Смарт ТБ» ад МТС - новая лінейка паслуг з выгаднымі бонусамі

МТС запускае новую лінейку паслуг у сэрвісе «МТС ТБ». Абаненты «Смарт ТБ» і «Смарт ТБ Плюс» атрымліваюць доступ да папулярных тэлеканалаў, а таксама зніжку на тарыфны план «Безліміцішча+» і ТБ-прыстаўку.

«Смарт ТБ» - паслуга IP-тэлебачання, якая ўключае больш за 85 тэлеканалаў. Акрамя таго, карыстальнікі гэтай паслугі могуць набыць ТБ-прыстаўку за 35 рублёў.

«Смарт ТБ Плюс» - гэта больш за 120 тэлеканалаў: спорт, кіно, навіны, забавы. Падпісчыкі таксама атрымліваюць 100% зніжку на працягу месяца на абанплату ў анлайн-кінатэатры «Кіно і серыялы START». Спецыяльная цана на ТБ-прыстаўку - 25 рублёў.


Глядзець любімыя тэлешоў з паслугамі «Смарт ТБ» і «Смарт ТБ Плюс» можна па адной падпісцы і на 7 прыладах адначасова (камп’ютарах, планшэтах, смартфонах і інш.).

Таксама падчас падключэння на «Смарт ТБ» або «Смарт ТБ Плюс» абаненты могуць аформіць да трох SIM-картаў з тарыфным планам «Безліміцішча+» на ўмовах акцыйнай абаненцкай платы - 17,25 рубля ў месяц.

Пасля падключэння на «Смарт ТБ» першыя два месяцы кошт падпіскі складае 7,50 рубля ў месяц, далей - 10,50 рубля ў месяц. Кошт падпіскі на «Смарт ТБ Плюс» - 10 рублёў і 12,90 рубля ў месяц адпаведна.


Каб падключыць паслугу «Смарт ТБ», неабходна адправіць USSD-запыт на нумар *678#, «Смарт ТБ Плюс» - *879#.

Больш падрабязна пра паслугі чытайце тут.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна