Бартавы камп'ютар Geely аснасцілі інтэрнэтам ад МТС | Навіны МТС
Усе навiны

Бартавы камп'ютар Geely аснасцілі інтэрнэтам ад МТС

Мультымедыйныя сістэмы Geely Atlas абсталявалі SIM-чыпамі ад МТС. Цяпер бартавы камп’ютар можна падключыць да інтэрнэту, анлайн атрымаць доступ да навігацыі, слухаць музыку і кіраваць мультымедыйнай сістэмай з дапамогай голасу.

МТС даў SIM-чыпы, якія ўбудоўваюцца ў бартавы камп’ютар аўтамабіля. З іх дапамогай можна падключыцца да сеткі аператара і выкарыстоўваць перадачу даных 3G/4G.


Першымі аўтамабілямі з SIM-чыпамі ад МТС сталі красоверы Geely Atlas у камплектацыі Luxury з 1,8-літровым турбірованным рухавіком. Пасля куплі аўтамабіля новы ўладальнік афармляе SIM-чып на сябе і выбірае любы тарыфны план у салоне сувязі МТС.

«GEELY надае вялікую ўвагу развіццю тэхналагічных аўтамабіляў. У гэтай сувязі супрацоўніцтва з кампаніяй МТС, якая мае добры вопыт у развіцці лічбавых прылад, інтэрнэту рэчаў, дазволіла нам даць нашым кліентам карысны бонус - падключэнне аўтамабіля да інтэрнэту. З абноўленай мультымедыйнай прыладай аўтамабіль становіцца яшчэ больш функцыянальным і гэта добрая перавага на рынку», - адзначыў начальнік аддзела маркетынгу і рэкламы CЗАТ «БЕЛДЖЫ» Уладзімір Падымака.

«Мы бачым вялiкую патрэбнасць з боку прадпрыемстваў у лічбавых рашэннях. Гэта менавіта тая каштоўнасць, якая здольная сёння забяспечыць сур'ёзную канкурэнтную перавагу на рынку. Місія гэтага сумеснага праекта простая - павысіць камфорт і бяспеку аўтамабілістаў. Пакупнікі атрымліваюць аўтамабілі з магчымасцю доступу ў інтэрнэт і карыснымі сэрвісамі», - расказаў Віталь Адорскі, кіраўнік дэпартамента маркетынгу кампаніі МТС.

SIM-чып ад МТС упайваецца ў плату абсталявання і адрозніваецца ад звычайнай SIM-карты трываласцю да вібрацый і больш доўгім тэрмінам службы - да 10 гадоў. Акрамя таго, SIM-чып здольны працаваць пры розных тэмпературах - ад -40 да +105 градусаў.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна