МТС падключыў да інтэрнэту рэчаў шэрынг электрасамакатаў у Мінску | Навіны МТС
Усе навiны

МТС падключыў да інтэрнэту рэчаў шэрынг электрасамакатаў у Мінску

МТС аснасціў SIM-картамі і падключыў да сеткі NB-IoT сэрвіс шэрынгу электрасамакатаў у Мінску. Тэхналогіі інтэрнэту рэчаў дазваляюць у рэжыме анлайн вызначаць месцазнаходжанне транспартных сродкаў нават у шчыльнай гарадской забудове, іх стан, напрыклад, узровень зараду батарэі, статус паездкі або чакання.

Усяго МТС даў больш за 1100 SIM-картаў для кікшэрынгу Eleven, якія ўбудаваныя ў спецыяльны NB-IoT-модуль электрасамакатаў. Задача прылад - прымаць і перадаваць даныя па сетцы NB-IoT у рэжыме рэальнага часу.

Карыстацца электрасамакатамі можна кругласутачна, а пасля паездкі пакінуць у любым зручным месцы. Уся інфармацыя пра дакладнае месцазнаходжанне транспарту з дапамогай SIM-карты паступае на сервер і адлюстроўваецца ў праграме карыстальнiка.

«Ад якасці мабільнай сувязі напрамую залежаць паслугі, якія мы даем нашым кліентам. З яе дапамогай мы ў рэжыме рэальнага часу атрымліваем важныя даныя - інфармацыю пра паломкі, узровень зараду батарэі, стан самаката і лёгка вызначаем іх месцазнаходжанне», - адзначыў дырэктар па развіцці кампаніі Eleven Аляксандр Уэльскі.

«Тэхналогіі інтэрнэту рэчаў дазваляюць дыстанцыйна збіраць, аналізаваць і кіраваць данымі, такім чынам вырашаючы канкрэтныя задачы бізнесаў, пры гэтым дзелаючы больш камфортым жыццё карыстальнікаў гэтых сэрвісаў. Рынак усё больш усведамляе патэнцыял выкарыстання IoT у розных галінах: сельскай гаспадарцы, ЖКГ, медыцыне, машынабудаванні і іншых галінах», - растлумачыў кіраўнік дэпартамента маркетынгу кампаніі МТС Віталь Адорскі.

NB-IoT:
Асаблівасцю стандарту NB-IoT з'яўляецца энергаэфектыўнасць і высокая пранікальная здольнасць. Тэхналогію можна выкарыстоўваць у прамысловасці, сістэмах «разумнага» дома і гарада, экалогіі і гандлю, транспарце і лагістыцы, а таксама ў многіх іншых галінах.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна