Віртуальны кансультант, мабільная праграма і іншыя зручныя спосабы інфармавання кліентаў і кіравання паслугамі сувязі анлайн
Каб эканоміць час кліентаў, МТС развівае розныя каналы сувязі для эфектыўных зносін. Сярод зручных інструментаў камунікацыі - праграма «Мой МТС», анлайн-падтрымка, кантактны цэнтр, таксама для зручнасці абслугоўвання МТС пашырыў магчымасці віртуальнага кансультанта. З дапамогай гэтых інструментаў можна дыстанцыйна вырашаць асноўныя пытанні сувязі ў любы зручны час.
Мой МТС
Мабільная праграма «Мой МТС» - персанальны памочнік, які дазваляе зручна кіраваць балансам. У праграме можна бачыць свой баланс, колькасць мабільнага трафіка, мінут і SMS. Таксама яна дазваляе падключаць і адключаць паслугі і сэрвісы, мяняць тарыфныя планы. Тут захоўваецца падрабязная інфармацыя пра спісанні з рахунку. У праграме прадугледжаны хуткі пошук па навінах, акцыях, тарыфах і паслугах.
Віртуальны кансультант Мія
МТС абнавіў інтэлектуальную платформу віртуальнага спецыяліста Міі. Звярнуцца з пытаннем да чат-бота можна на сайце mts.by і на афіцыйнай старонцы МТС у сацсетках. Віртуальны кансультант падкажа, дзе хутка знайсці кошт паслуг, дапаможа падабраць тарыф, вышле інструкцыю, каб наладзіць інтэрнэт, дасць інфармацыю пра паслугі і акцыі. Акрамя даведачнай інфармацыі па запыце абанента чат-бот можа змяніць тарыфны план, падключыць або адключыць паслугу, кіраваць блакіроўкамі на нумары, дабавіць роўмінг.
Цэнтр анлайн-падтрымкі
Цэнтр анлайн-падтрымкі, размешчаны па адрасе help.mts.by, - яшчэ адзін зручны спосаб атрымаць адказы на пытанні. Тут таксама можна знайсці самую актуальную і падрабязную інфармацыю пра прадукты і паслугі МТС. Даныя структураваныя па раздзелах і прадстаўленыя ў выглядзе зручных інструкцый кліентам. Калі пасля пошуку ў базе ведаў усё ж трэба нешта ўдакладніць, можна адправіць запыт кансультанту анлайн-падтрымкі help@mts.by.
Кантактны цэнтр
Кругласутачна і без выхадных працуе кантактны цэнтр МТС. Патэлефанаваць у call-цэнтр з любога нумара на тэрыторыі Беларусі можна па тэлефоне +375 (17) 237-98-98. Абанентам сеткі МТС даступныя бясплатныя кароткія нумары *7777, 0880 і 0890. Знаходзячыся ў роўмінгу, можна скарыстаць бясплатны міжнародны нумар +375(29) 777-08-90. Таксама рэгулярна арганізоўваюцца прамыя тэлефонныя лініі для зваротнай сувязі з абанентамі, у рамках якіх можна задаць пытанні, якія тычацца дзейнасці мабільнага аператара.