Усе навiны

МТС запусціў сэрвіс для электроннага дакументаабароту МТС SmartDoc

МТС запусціў сэрвіс электроннага дакументаабароту. Сэрвіс МТС SmartDoc прызначаны юрыдычным асобам. Ён дазваляе эфектыўна арганізаваць электронны дакументаабарот праз web-інтэрфейс. Карыстальнікі могуць абменьвацца электроннымі дакументамі, выкарыстоўваць функцыянал лічбавага подпісу МТС ID або подпісы на USB-носьбіце.

МТС SmartDoc дазваляе завізіраваць электронным лічбавым подпісам неабмежаваную колькасць файлаў любога фармату, даставіць іх адрасату з пацвярджэннем, а таксама захоўваць выходныя і ўваходныя паведамленні на працягу 36 месяцаў з даты апошняй аплаты сэрвісу.

Лінейка МТС SmartDoc уключае паслугі з рознымі функцыянальнымі магчымасцямі:

Назва паслугі

Доступ па API

Колькасць карыстальнікаў кампаніі

Колькасць знешніх адпраўленняў (дзе атрымальнікам пры адпраўцы або перанакіраванні вызначаны любы адрас, акрамя карыстальнікаў кампаніі)

Аб'ём працоўнай дыскавай прасторы (улічваюцца толькі створаныя і адпраўленыя аўтарам, перанакіраваныя паведамленні, чарнавікі)

МТС SmartDoc Лайт

нет

2

100

1 Gb

МТС SmartDoc Стандарт

да

4

1 000

5 Gb

МТС SmartDoc Бізнес

да

10

5 000

5 Gb

Пры гэтым кожная з паслуг лінейкі МТС SmartDoc дазваляе абменьвацца ўнутры кампаніі неабмежаванай колькасцю паведамленняў.

Каб дабавіць паслугі МТС SmartDoc Лайт, Стандарт або Бізнес, трэба запоўніць заяву ў салоне сувязі МТС або на smartdoc.mts.by. Першыя 30 каляндарных дзён карыстацца сэрвісам можна бясплатна, затым кошт за 30 дзён складзе: за пакет Лайт - 25 рублёў, Стандарт - 180 рублёў, Бізнес - 500 рублёў.

Больш падрабязна пра сэрвіс - тут.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна