Усе навiны

# ПрымярайПлэйлiст: МТС запусціў чэлендж у TikTok

МТС запусціў чэлендж у TikTok. Каб прыняць удзел трэба запісаць відэа пра тое, як можа мяняцца выгляд чалавека падчас праслухоўвання любімага плэйліста, і размясціць у сваім профілі TikTok з хэштэгам #ПрымярайПлэйліст. У якасці бонуса мабільны аператар дасць да 2-х месяцаў бясплатнага карыстання сэрвісам «МТС Music».

За натхненнем пераходзьце на старонку чэленджа ў TikTok, каб вывучыць прыклады і прыдумаць вобраз. Пасля гэтага трэба запісаць уласнае відэа пад афіцыйны трэк, вызначаны на старонцы чэленджа. У відэа трэба паказаць, як вы звычайна слухаеце музыку, і як ваша аблічча можа мяняцца ў адпаведнасці з улюбёным музычным напрамкам.

Акрамя таго, удзельнікі чэленджа атрымаюць бонус - да 2-х месяцаў бясплатнага доступу да сэрвісу «МТС Music» пры афармленні паслугі «МТС Music на месяц» на абаненцкі нумар МТС. У выпадку падключэння музычнага сэрвісу ўпершыню, карыстальніку будзе даступны бясплатны тэставы перыяд на адзін месяц і месяц бонуса ў рамках чэленджа - гэтыя перыяды падсумоўваюцца. Калі абанент раней карыстаўся «МТС Music», неабходна аднавіць падпіску і выбраць паслугу «МТС Music на месяц», пасля гэтага будзе даступны бясплатны бонус на працягу месяца.

Каб атрымаць бонус, наладзьце праграму «МТС Music», выберыце паслугу «МТС Music на месяц» і адпраўце USSD-код *722# з нумара МТС. Актываваць прапанову трэба да 10.04.2021.

Музыку ў сэрвісе можна слухаць анлайн і афлайн, а яшчэ дадаваць трэкі і прымяраць вобразы з асабістых і рэкамендаваных плэйлістоў. Падчас праслухоўвання музыкі з нумара МТС, на які падключаная паслуга, інтэрнэт-трафік не спісваецца.

Падрабязныя правілы Чэлендж - тут.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна