Карыстальнікі сэрвісу МТС Грошы могуць пераводзіць грошы з карты на карту ўсяго за 5 капеек
Карыстальнікі праграмы МТС Грошы могуць пераводзіць грошы з карты на карту з фіксаванай камісіяй - 5 капеек незалежна ад сумы перавода. Гэта сумесная акцыя МТС і Банка БелВЭБ. Спецыяльную прапанову можна скарыстаць з 21 красавіка 2021 па 31 мая 2021 г.*.
Адправіць і атрымаць перавод змогуць трымальнікі картак плацежных сістэм MasterСard, Visa і БелКарт любога банка Беларусі. Каб ажыццявіць перавод, дастаткова ведаць рэквізіты карткі або нумар тэлефона атрымальніка.
Каб перавесці грошы ў праграме МТС Грошы або на сайце dengi.mts.by, неабходна выбраць раздзел «Пераводы на карту». Далей - «Па рэквізітах карты» і перайсці на форму перавода «БелВЭБ» або «Па нумары тэлефона». У форме перавода «Па рэквізітах карты» трэба ўвесці нумар карткі, з якой будзе зроблены перавод, суму перавода, а пасля - рэквізіты карты атрымальніка. Калі перавод ажыццяўляецца па нумары тэлефона, дастаткова паказаць імя адпраўніка і нумар мабільнага тэлефона атрымальніка.
Камісія за паслугу перавода грошай - 5 капеек незалежна ад сумы перавода і банкаў **, якія ўдзельнічаюць у транзакцыі.
Больш падрабязна пра сэрвіс МТС Грошы можна паглядзець тут.
* Прапанова дзейнічае з 21 красавіка 2021 да 10.00 раніцы 31 мая 2021 года.
** Банкі-эмітэнты могуць спаганяць дадатковыя камісіі падчас перавода. Памер камісіі ўдакладняйце ў банку-эмітэнце.