МТС і Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі прадставілі воркбук у фармаце «зін» для дзяцей і падлеткаў «Як абараніцца ад цкавання ў інтэрнэце і самім не стаць хейтэрамі». Прэзентацыя дапаможніка прайшла на фестывалі «Школа, свабодная ад гвалту (булінга)» у Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня». Воркбук можна скачаць бясплатна на сайце МТС.
Дапаможнік-трэнажор атрымалі каля 200 дзяцей з 26 школ з усёй Беларусі, якія ўдзельнічалі ў фестывалі.
Воркбук «Як абараніцца ад цкавання ў інтэрнэце і самім не стаць хейтэрамі» растлумачвае, што такое кібербулінг і як яго прадухіліць. Інфармацыя ў дапаможніку даецца ў даступнай форме і чаргуецца з творчымі і практычнымі практыкаваннямі. На канкрэтных прыкладах, а таксама з дапамогай навадных пытанняў і заданняў, дзеці і падлеткі даведаюцца, як можна пазбегнуць цкавання ў інтэрнэце, і што рабіць, калі непрыемная сітуацыя ўсё ж адбылася.
Пры стварэнні воркбука выкарыстоўваліся матэрыялы сумеснага праекта МТС і ЮНІСЕФ #ІнтэрнэтБезБулінга — навучальныя відэаролікі і тэсты-трэнажоры. Над дапаможнікам працавалі псіхолаг, спецыяліст па рабоце з падлеткамі Іляна Мацвіенка і кіраўніца праекта «Інтэрнэт бяспека дзяцей Беларусі Netka.by» Вольга Корсун. Яны дапамаглі прапрацаваць кантэнт, адаптаваць яго для мэтавай аўдыторыі і скласці заданні. Важную ролю ў воркбуку адыгрывае і візуальная частка. Унікальныя і запамінальныя ілюстрацыі да яго былі створаныя мастачкай Наталляй Грабёнкінай.
У час прэзентацыі, якая праходзіла ў фармаце майстар-класа, выступіла псіхолаг Таццяна Колас. Яна пазнаёміла дзяцей і падлеткаў з праблематыкай кібербулінга, расказаўшы, якія формы можа прымаць віртуальная агрэсія, з якімі траўміруючымі наступствамі сутыкаюцца ўдзельнікі — у тым ліку тыя, хто толькі назіраў за цкаваннем з боку.
Затым да майстар-класа анлайн далучыўся Андрэй Сідзенка, кіраўнік кірунку па дзіцячай анлайн-бяспецы «Лабараторыі Касперскага». Ён падзяліўся ведамі пра правільныя настройкі акаўнтаў у сацсетках і некаторыя тэхнічныя фішкі па бяспецы ў інтэрнэце.
Воркбук ужо можна бясплатна спампаваць на сайце кампаніі МТС. Акрамя таго, дапаможнік у друкаваным выглядзе будзе распаўсюджвацца на мерапрыемствах ЮНІСЕФ і МТС, прысвечаных прафілактыцы кібербулінга.