Тэлекамунікацыйны аператар і правайдар лічбавых паслуг МТС дзякуючы ўключэнню 40 базавых станцый 4G-сеткі палепшыў якасць мабільнага інтэрнэту ў трох дзясятках населеных пунктаў. Геаграфія і прапускная здольнасць сеткі была пашыраная адразу ў трох дыяпазонах — 800, 1800 и 2600 МГц. Павелічэнне колькасці базавых станцый 4G адкрывае дадатковыя магчымасці для анлайн-навучання і аддаленай працы, камфортнага выкарыстання інтэрнэт-сэрвісаў, развіцця турызму і бізнесу ў аддаленых кутках краіны.
З пачатку кастрычніка МТС выкарыстоўвае для аказання паслуг 18 новых базавых станцый LTE-800 і LTE-1800, а таксама 25 дадатковых сектараў LTE-2600.
Больш тэрыторый стала ахопліваць 4G-сетка ў Брэсцкай, Мінскай і Віцебскай абласцях. Так, на Брэстчыне базавыя станцыі LTE-800 былі запушчаныя ў населеных пунктах Багданаўка і Вялікія Чучэвічы Лунінецкага раёна. Сувязь чацвёртага пакалення таксама з’явілася ў Шарашове Пружанскага раёна. У Івацэвіцкім раёне паслугі 4G сталі даступныя ў аграгарадку Быцень, а ў Пінскім — у вёсцы Пачапава.
У Віцебскай вобласці 4G-сувязь пачала дзейнічаць ў аграгарадку Бігосава Верхнядзвінскага раёна і вёсцы Мурашкі Міёрскага раёна. У сталічным рэгіёне «прапампавалі» сетку ў населеных пунктах Старыя Навасёлкі Нясвіжскага раёна, урочышча Дзянаўшчына Смалявіцкага раёна, а таксама Новае Поле Мінскага раёна.
Базавыя станцыі ў дыяпазонах 1800 Мгц і 2600 Мгц былі запушчаныя ў Мінску і Віцебску. З раённых цэнтраў — Рэчыца, Полацк, Наваполацк, Орша, Салігорск, Лепель, Барань і Вілейка. Лепш стала мабільная сувязь у Фаніпалі і некалькіх вёсках Мінскай вобласці.
У рэалізацыі праекта разам з МТС удзельнічае інфраструктурны аператар beCloud, які забяспечвае будаўніцтва Адзінай сеткі LTE. Усе базавыя станцыі ўстаноўленыя з улікам санітарных нормаў і павышаных патрабаванняў да бяспекі.
Як праверыць падключэнне да сеткі 4G у настройках смартфона?
Кліенты МТС могуць праверыць, ці падтрымлівае смартфон або SIM-карта 4G-сетку, набраўшы USSD *464# і націснуўшы кнопку тэлефанавання. Пасля гэтага прыйдзе паведамленне пра стан гаджэта.
Каб падключыць да 4G-сеткі смартфон на базе Android, неабходна прайсці шлях: настройкі — мабільная сетка — мабільная перадача даных — спрыяльны рэжым сеткі — 4G/3G/2G.
Для ўладальнікаў iPhone або іншых гаджэтаў на базе iOS паслядоўнасць такая: настройкі — сотавая сувязь — параметры даных — голас і даныя — LTE.
Пасля змены настроек трэба перазагрузіць тэлефон, і адбудзецца аўтаматычнае падключэнне да сеткі 4G.