Кранальныя і натхняльныя фільмы і серыялы пра мам у МТС ТБ | Навіны МТС
Усе навiны

Кранальныя і натхняльныя фільмы і серыялы пра мам у МТС ТБ

У Дзень маці прадстаўляем падборку фільмаў і серыялаў пра дзіўных і харызматычных маці, за якімі хочацца назіраць, якім хочацца суперажываць і пераймаць іх метады выхавання дзяцей. Усе кінахіты з ТБ-каталога сэрвісу МТС ТБ даступныя ў прамым эфіры і да 5 дзён у запісе.

«Усё ўсюды і адразу»

Усё ўсюды і адразу

Уладальніца пральні толькі на першы погляд звычайная жанчына, у якой праблемы з падаткамі і ў адносінах з дачкой. Затое яна ўмее атрымліваць доступ да ўменняў і навыкаў у іншых версіях сябе ў мультысусвету. Вынаходлівы і дынамічны фантастычны экшэн-фільм з філасофскім падтэкстам, ад якога не адарвацца — упершыню на экране.

Глядзіце 14 кастрычніка ў 18:10 і 16 кастрычніка ў 19:00 на канале «Кінапрэм’ера»

«Ніна»

Ніна

Траіх дзяцей і двух былых мужоў Ніны забяспечваў яе трэці муж Косця. У адзін дзень ён вырашыў сысці да іншай, і звычайны ўклад забяспечанай хатняй гаспадыні мяняецца. Камедыйны серыял пра жанчыну, якая пачынае заўважаць дробязі і шанаваць простыя радасці.

Глядзіце ў падпісцы START

«Ты ж маці»

Ты ж маці

Камедыйны серыял пра насычаныя будні сучасных мам з Агатай Муцэніецэ. Актрыса даказвае бацькоўскаму камітэту хакейнай секцыі, дзе гуляе яе сын, што яна не толькі «мама для фотасесій».

Глядзіце ўсе серыі 1 сезона ў падпісцы PREMIER

«Мамачкі»

Мамачкі

Чэшскі фільм пра рэальнае мацярынства: з гумарам і без прыкрас. Чатыры неразлучныя сяброўкі — маці-адзіночка, новаспечаная маці, будучая маці і маці «не ў рэсурсе» — пераадольваюць розныя праблемы і спрабуюць стаць шчаслівымі. Якія трывогі і страхі непакояць жанчын на новым этапе жыцця?

Глядзіце ў падпісцы START

«Мамы чэмпіёнаў»

Мамы чэмпіёнаў

За кожнай перамогай і ўпартасцю маленькага спартсмена стаяць вера і падтрымка яго маці. Кранальны серыял з Ірынай Разанавай і Кацярынай Вілковай.

Глядзіце ўсе серыі 1 сезона ў падпісцы more. tv

«Рыкі і Флэш»

Рыкі і Флэш

Мэрыл Стрып і яе дачка Мэмі Гамер іграюць маму і дачку, у якіх зусім розныя жыцці. Экстравагантная спявачка кінула сям’ю дзеля паспяховай кар’еры. Вяртанне ў родны дом даецца ёй няпроста

Глядзіце 15 кастрычніка ў 00:25 на канале.red

«Новы хлопец маёй мамы»

Новы хлопец маёй мамы

Мег Раян у ролі маці дарослага сына. Спадчыннік, які вярнуўся пасля вучобы ва ўніверсітэце, бачыць не звычайную недагледжаную маці, а неверагодную красуню, да якой заляцаюцца шмат мужчын. І герой Антоніа Бандэраса змог стаць яе бойфрэндам. Але новы «тата» не той, за каго сябе выдае.

Глядзіце 16 кастрычніка ў 20:30 на канале «Ілюзіён +»

Каб пачаць прагляд, неабходна спампаваць праграму МТС ТБ і аформіць падпіску «Усё ўключана» за 0,72 руб/сут (USSD*914#) або 13,90 руб/мес (USSD*990#).

МТС ТБ — гэта сэрвіс лічбавага тэлебачання з інтэрактыўнымі функцыямі, у якім налічваецца каля 120 тэлеканалаў і 4 анлайн-кінатэатры. Увесь кантэнт даступны для прагляду ў рэжыме рэальнага часу або ў запісе. У любы момант можна паставіць эфір на паўзу і скарыстаць функцыю перамоткі. Новым карыстальнікам на працягу першых 7 дзён з моманту падпіскі сэрвіс даецца бясплатна.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна