Усе навiны

Пошукі сябе і небяспечныя гульні. Яркія хіты з лінейкі для моладзі START YOUNG у МТС ТБ

Прадстаўляем падборку арыгінальных серыялаў, якія сумленна распавядаюць пра жыццё сучасных падлеткаў. Гэта яркія, бескампрамісныя гісторыі з інтрыгуючым сюжэтам і чапляючымі персанажамі. Паглядзець іх можна ў сэрвісе МТС ТБ у анлайн-кінатэатры START.

«Аліса не можа чакаць»

Аліса не можа чакаць

Галоўная гераіня, падлетак Аліса, даведваецца, што хутка аслепне. І яна вырашае ўцячы за яркімі эмоцыямі далей ад школы і бацькоў, каб пажыць па-сапраўднаму. Прыгожы і праўдзівы серыял ад аўтара «Арытміі» і «Пінгвіны маёй мамы».

«Фрэндзона»

Фрэндзона

Студэнт псіхалагічнага факультэта ставіць эксперымент над сабой і сваімі сябрамі: ці зможа сяброўства за два тыдні перарасці ў каханне? Складаны серыял пра змучаныя пачуцці падлеткаў, які адгукнецца кожнаму.

«Жыза»

Жыза

Сучасныя Рамэа і Джульета жывуць у дзіцячым доме і адмаўляюцца жыць у суровай рэальнасці правінцыяльнага горада. Яны з’яжджаюць у няветлівы мегаполіс, каб знайсці бацьку дзяўчынкі.

«Новенькі»

Новенькі

16-гадовы школьнік Максім прайшоў праз булінг і знявагі ў школе. Цяпер усіх аднакласнікаў чакае дарослае жыццё. У трэцім сезоне вы даведаецеся, што адбываецца пасля выпускнога з сучаснымі падлеткамі.

«Дзяўчынкі з амбіцыямі»

Дзяўчынкі з амбіцыямі

Стэндап-комік, актрыса і пісьменніца — тры сяброўкі расказваюць свае гісторыі сталення. Ці рэалізуюцца мэты юных летуценніц? Цёплы, забаўны нарвежскі серыял.

«Смычок»

Смычок

Таленавіты малады скрыпач уцягнуты ў заблытаную небяспечную гульню. Яму даводзіцца балансаваць паміж роляй добрага хлопчыка і абыякавага кладмена, які гандлюе забароненымі рэчывамі. Якое жыццё ён выбера ў выніку?

«Дзяўчынкі»

Девчонки

Французскі серыял пра адваротны бок сацыяльных сетак. Ці сапраўды падпісчыкі — гэта прыхільнікі, якія захапляюцца фатаграфіямі і пішуць прыемныя каментары? Ананім з сеткі ведае ўсе сакрэты 14-гадовай Анаіс і яе сябровак. Пасля раптоўнага замаху на яе жыццё, дзяўчаты разумеюць, што ўсе знаходзяцца ў небяспецы.

Каб пачать прагляд, неабходна скачаць праграму МТС ТБ і падключыць паслугу «Кіно і серыялы START, дзень». Кошт падпіскі на анлайн-кінатэатр складае 0,41 рубля ў дзень.

МТС ТБ — гэта сэрвіс лічбавага тэлебачання, які дазваляе ставіць відэа на паўзу, скарыстаць функцыю перамоткі і наладжваць «Бацькоўскі кантроль». У ім налічваецца каля 120 тэлеканалаў і 4 анлайн-кінатэатры. Адзін рахунак падтрымлівае падключэнне да 5 прылад: сярод іх могуць быць смартфоны, планшэты, ноўтбукі і тэлевізары. Новым карыстальнікам на працягу першых 7 дзён з моманту падпіскі сэрвіс даецца бясплатна.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна