Прапануем у гэтыя выхадныя адзначыць Halloween разам з МТС ТБ. Бярыце касцюм прывіду і ліхтар з гарбуза і ўсаджвайцеся ў экранаў тэлевізараў, каб паглядзець культавыя хорары. Страшылкі пра чорны-чорны пакой, дакучлівых духаў і пачвару ў чалавечым абліччы абавязкова паказычуць нервы. Усе фільмы жахаў даступныя ў прамым эфіры і да 5 дзён у запісе ў спецыяльнай падборцы на галоўнай старонцы МТС ТБ.
«Пякельнае пекла»
Навінка канала «Кінапрэм’ера»: аўстралійская камедыя жахаў, пацешна смешная і дынамічна страшная адначасова. Фільм з вялікай колькасцю чорнага гумару — як раз для выхадных у стылі Halloween.
Глядзіце 28 кастрычніка ў 20:30 і 29 кастрычніка ў 17:30 на канале «Кінапрэм’ера»
«Маўчанне ягнят»
Неверагодна разумны псіхапат-забойца і следчы, які раскрывае злачынства, правяраюць, чыя нервовая сістэма мацнейшая. Культавая класіка з Энтані Хопкінсам і Джодзі Фостэр, якая забрала ў 1992 годзе 5 галоўных Оскараў. Глядзіце 29 кастрычніка ў 19:35 на канале «НСТ»
Глядзіце 29 кастрычніка ў 19:35 на канале «НСТ»
«Каматознікі»
Джулія Робертс і Кіфер Сазерленд у фантастычным фільме жахаў пра групу студэнтаў-медыкаў, якія даследуюць тайну небыцця. Малады чалавек пераходзіць мяжу паміж жыццём і смерцю і не можа вярнуцца назад.
Глядзіце 29 кастрычніка ў 12:25 на канале «Кінахіт»
«Астрал»
Сям’я пераязджае ў новы дом, дзе іх пачынаюць пераследваць загадкавыя здарэнні. Маці спрабуе знайсці падыход да паранармальных з’яў і разблытаць клубок дзіўных падзей. Хорар ад стваральнікаў «Пілы».
Глядзіце 28 кастрычніка ў 19:30 на канале «НСТ»
«Цягнік у Пусан»
Самы касавы паўднёвакарэйскі фільм 2016 года, які да гэтага часу ўваходзіць у топ папулярных хорараў сучаснасці. Гісторыя пра выжыванне і бязлітасны вірус з ашаламляльнай ігрой акцёраў і напружаным сюжэтам.
Глядзіце 29 кастрычніка ў 17:35 на канале «НСТ»
«Клаўстрафобы 2: Ліга тых, хто выжыў»
Група маладых людзей зноў пападае ў пастку. Ім даводзіцца прайсці квэст, пазнаёміцца з новымі ўдзельнікамі і дзейнічаць згодна з устаноўленымі правіламі. Фільм пра бязлітасныя і небяспечныя выпрабаванні з рэбусамі-галаваломкі.
Глядзіце 30 кастрычніка ў 11:55 на канале «Кінапрэм’ера»
«Сіністэр»
Аўтар дэтэктываў пераязджае ў дом, дзе год таму ўсе яго жыхары былі забітыя пры жудасных абставінах. Ён знаходзіць відэазапісы і з іх дапамогай спрабуе разгадаць загадкавыя сімвалы і знакі, але натыкаецца на вобраз бязлітаснага дэмана.
Глядзіце адразу 2 часткі 28 кастрычніка ў 21:20 на канале «НСТ»
Каб пачаць прагляд, неабходна спампаваць праграму МТС ТБ  і аформіць падпіску «МТС Плюс» за 0,62 руб/сут (USSD *625#) або 11,90 руб/мес (USSD *655#).
***
МТС ТБ — гэта сэрвіс лічбавага тэлебачання з інтэрактыўнымі функцыямі, у якім налічваецца каля 120 тэлеканалаў і 4 анлайн-кінатэатры. Увесь кантэнт даступны для прагляду ў рэжыме рэальнага часу або ў запісе. У любы момант можна паставіць эфір на паўзу і скарыстаць функцыю перамоткі. Новым карыстальнікам на працягу першых 7 дзён з моманту падпіскі сэрвіс даецца бясплатна.