Прынцыпы паспяховага менеджменту сацыяльных праектаў: МТС прыняў удзел у форуме «Дні маркетынгу, рэкламы і брэндынгу»
МТС падзяліўся сакрэтамі эфектыўнай рэалізацыі сацыяльных праектаў. На форуме «Дні маркетынгу, рэкламы і брэндынгу» сваімі ведамі і кейсамі падзяліліся больш за 40 спікераў, якія прымаюць удзел у распрацоўцы і рэалізацыі стратэгій брэндаў на лакальным і міжнародных рынках.
Кіраўнік групы па сувязях з грамадскасцю МТС Марыя Пазняк расказала пра прынцыпы дасягнення эфектыўнай і ўстойлівай камунікацыі на прыкладзе паспяховых сацыяльных праектаў, рэалізаваных кампаніяй.
Так, адзін з прынцыпаў — ідэя звязаная з брэндам> — лёг у аснову сумеснага з ініцыятывай BelonicaART праекта, які дапамагаў невідушчым людзям ствараць карціны з дапамогай мабільнай праграмы і «разумнай» прылады Lihtar. Тут праглядаецца сувязь сацыяльнай ініцыятывы з інавацыйнасцю кампаніі МТС. Падтрымаўшы гэты праект, МТС падкрэсліў важнасць развіцця інклюзіўнага асяроддзя і неабходнасць укаранення тэхналагічных рашэнняў, якія дапамагаюць палепшыць жыццё розных катэгорый людзей.
Яшчэ важныя прынцыпы — гэта работа з экспертамі і доўгатэрміновасць. Напрыклад, МТС разам з Дзіцячым Фондам ААН (ЮНІСЕФ) рэалізуюць сумесную кампанію па антыбулінгу #ІнтэрнэтБезБулінга. Эфектыўнае ўзаемадзеянне брэнда і аўтарытэтнай арганізацыі дае магчымасць прыцягваць для падрыхтоўкі кантэнту прафесійных дзіцячых псіхолагаў, выкарыстоўваць міжнародныя практыкі і даследаванні па тэме. У сукупнасці гэта дапамагае рабіць праект на высокім экспертным узроўні і павялічвае ягоную каштоўнасць. Акрамя таго, кампанія #ІнтэрнэтБезБулінга доўгатэрміновая, каб больш людзей даведаліся пра праблему кібербулінга і разумелі, як дзейнічаць у падобных сітуацыях.
Яшчэ адзін прыклад доўгатэрміновага партнёрскага — відэаролікі па школьных прадметах, які МТС стварыў пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі. Кантэнт прайшоў экспертызу і быў рэкамендаваны Нацыянальным інстытутам адукацыі. Відэаролікі могуць быць выкарыстаныя школьнікамі як дадатковы інструмент для паўтарэння навучальнага матэрыялу.
Форум «Дні маркетынгу, рэкламы і брэндынгу» адбыўся 25-26 кастрычніка ў Мінску. Яго штогод наведваюць больш за 300 прадстаўнікоў бізнесу. У якасці спікераў на мерапрыемстве выступаюць уласнікі, топ-менеджары і іншыя эксперты маркетынгавай і PR-супольнасці Беларусі.