Розум, кемлівасць і сапраўдная адданасць. Падборка займальных дзіцячых дэтэктываў ад МТС Кнігі | Навіны МТС
Усе навiны

Розум, кемлівасць і сапраўдная адданасць. Падборка займальных дзіцячых дэтэктываў ад МТС Кнігі

Дэтэктыў — асаблівы жанр, тым больш у дзіцячай і юнацкай літаратуры. Гэта абавязкова неверагодныя прыгоды, у якіх аўтары ўмела спалучаюць фантазіі і гумар. Такія творы заўсёды лёгка чытаюцца, на прыкладзе каларытных герояў вучаць сябраваць, суперажываць і праяўляць кемлівасць. Прапануем пагрузіцца ў атмасферу таямніц і загадак разам з дзіцячымі дэтэктывамі ў мабільнай бібліятэцы МТС Книги.

«Ліс Уліс і скарб шаблязубых», Фрэд Адра

Ліс Уліс і скарб шаблязубых

Першая сустрэча з абаяльным Лісам Улісам і яго чатырохлапымі сябрамі. Натхнёны прароцтвам, ён збірае каманду няўдачнікаў, каб адшукаць незлічоныя скарбы шаблязубых тыграў. Шукальнікаў скарбаў чакае поўная небяспек прыгода, расследаванне, якое інтрыгуе, раскрыццё страшнай змовы, а чытачоў — бліскучы гумар.

«Прывід старога замка», Марцін Відмарк

Прывід старога замка

Гаспадар замка неверагодна засмучаны: знік мясцовы прывід, які жыў тут шмат стагоддзяў, і больш не ходзіць ноччу па цёмных пакоях і не грыміць ланцугамі. Юная Нэлі Рапп хоча знайсці прапажу, зазірнуўшы ў кожны закутак таямнічага асабняка.

«Таямніца закінутага дома», Энід Блайтан

Таямніца закінутага дома

Сямёра сяброў заснавалі таемнае таварыства, а снегавікі, якіх яны зляпілі каля пустога дома, падштурхнулі да першага расследавання. Гэтыя прыгоды сталі пачаткам папулярнай серыі кніг «Тайная сямёрка» англійскай пісьменніцы, якая стварыла звыш васьмісот твораў для дзяцей і падлеткаў.

«Першая справа. Камісар Гордан», Ульф Нільсан

«Першая справа. Камісар Гордан»

Праніклівы камісар Гордан вядзе расследаванне: хтосьці крадзе ў звяроў арэхі. Каб злавіць злачынца, ён гатовы пайсці на ўсё, нават праседзець усю зімовую ноч у засадзе. Але калі з’яўляецца зладзюжка, высвятляецца, што няўдачлівы шпік... не можа зрушыць з месца!

«Лепшы дзіцячы дэтэктыў»», зборнік

Лепшы дзіцячы дэтэктыў

У кнізе сабраныя гісторыі пра таямнічыя загадкі, фантастычныя інтрыгі і небяспечныя, але смешныя расследаванні, пра што красамоўна кажуць назвы твораў: «Мушкецёры ў красоўках», «Дэтэктыўнае агенцтва «Хамяк», «Планета вампіраў». А ў цэнтры ўвагі — героі, якія разумныя не па гадах, але галоўнае — дружныя і заўсёды адданыя адзін аднаму.

«На востраве скарбаў», Энід Блайтан

На востраве скарбаў

Чацвёра сяброў і сабака Тымі адпраўляюцца на пошукі скарбу, які схаваны на патанулым караблі. Раптам высвятляецца, што не яны адны шукаюць скарб... Яшчэ адна кніга знакамітай англійскай пісьменніцы, але ўжо пра іншую каманду юных дэтэктываў — «Цудоўную пяцёрку».

***

МТС Кнігі — гэта мабільная бібліятэка, у якой налічваецца больш за 1,5 млн электронных і аўдыёкніг на 16 мовах. Чытаць і слухаць кнігі можна як анлайн, так і афлайн. Мабільны трафік пры наведванні сэрвісу з актываванай паслугай МТС Кнігі не тарыфікуецца.

Атрымаць доступ да бібліятэкі можна, набраўшы USSD *704#, на сайце book.mts.by або праз Bookmate. Кошт падпіскі складае 0,40 рубля за суткі. Пры першым падключэнні на працягу 3 дзён сэрвіс даецца бясплатна.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна