Крэдытны метад разлікаў
Меню

Крэдытны метад разлікаў - гэта зручная форма разлікаў за паслугі МТС, якая дае вам магчымасць аплачваць паслугі ўсяго раз у месяц - у тым аб'ёме, у якім скарысталіся імі ў папярэднім месяцы.

Калі і колькі плаціць?

Штомесяц пасля пятага дня падчас запыту балансу *100# можна будзе ўбачыць суму рахунку па аказаных за мінулы месяц паслугах, якую вам трэба цалкам аплаціць не пазней за 25-ы дзень бягучага месяца.

Як падключыць?

Аформіць заяўку на даванне крэдытнага метаду разлікаў вы можаце даслаўшы бясплатны USSD-запыт *150#.

Хто можа карыстацца?

Заяўка на даванне крэдытнага метаду разлікаў, адпраўленая пры дапамозе USSD-запыту, разглядаецца ў наступных выпадках:

  • ваш нумар не аформлены на арганізацыю;
  • любы з вашых абаненцкіх нумароў абслугоўваецца ў кампаніі больш за 180 дзён;
  • абаненцкі нумар, на які вы афармляеце заяўку, абслугоўваецца ў кампаніі больш за тры поўных каляндарных месяцы;
  • вы не абслугоўваецеся на тарыфных планах «Абсалют», «Персона», «Гасцявы», «Гасцявы 7», «Гасцявы 30», а таксама на тарыфных планах для карпаратыўных кліентаў;
  • абаненцкі нумар аформлены на пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або пасведчанне на права жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь з адзнакай аб рэгістрацыі па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь у названых дакументах;
  • па вашаму асабовым рахунку не даюцца паслугі «Дамашні Канэкт»;
  • у вас няма пратэрмінаванай запазычанасці па растэрміноўцы на абсталяванне;
  • у вас няма запазычанасцяў па аплаце паслуг сувязі, за выключэннем бягучай запазычанасці падчас выкарыстання крэдытнага метаду разлікаў;

МТС мае права адмовіць у даванні крэдытнага метаду разлікаў без тлумачэння прычын адмовы.

Як адключыць?

Калі вы вырашыце адключыць крэдытны метад разлікаў (вярнуцца на авансавы метад разлікаў) - вам трэба папоўніць рахунак да дадатнага балансу і адправіць USSD-запыт *150*0#.

Афармленне заяўкі на даванне крэдытнага метаду разлікаў азначае згоду з «Палажэннем аб парадку давання крэдытнага метаду разлікаў за паслугі сувязі з абанентамі СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».

Палажэнне аб парадку давання крэдытнага метаду разлікаў за паслугі сувязі з абанентамі СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы»

1. Агульныя палажэнні.

1.1. Гэтае Палажэнне вызначае ўмовы і парадак давання абанентам СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» (далей - МТС) - фізічным асобам (далей - Абаненты), крэдытнага метаду разлікаў за паслугі МТС.

1.2. Крэдытны метад разлікаў з'яўляецца формай разлікаў Абанентаў па Дагаворы на аказанне паслуг (далей - Дагавор) і ўяўляе сабой метад наступнай аплаты за паслугі МТС, якая ажыццяўляецца Абанентам па сканчэнні справаздачнага перыяду іх давання (каляндарнага месяца).

1.3. Па адным асабовым рахунку не могуць быць адначасова дадзеныя розныя метады разлікаў (авансавы і крэдытны).

1.4. МТС мае права ў аднабаковым парадку змяняць гэтае Палажэнне, публікуючы адпаведную інфармацыю пра змены на афіцыйным інтэрнет-сайце www.mts.by.

1.5. Гэтае Палажэнне змяшчае спецыяльныя ўмовы давання крэдытнага метаду разлікаў, якія маюць прыярытэт у выпадку разыходжання з Парадкам аказання паслуг сувязі СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». Ва ўсіх астатніх выпадках, неўрэгуляваных гэтым Палажэннем, Абанент і МТС кіруюцца палажэннямі Дагавора, заключанага паміж Абанентам і МТС, і Парадку аказання паслуг сувязі СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».

2. Умовы давання крэдытнага метаду разлікаў.

2.1. Крэдытны метад разлікаў у адпаведнасці з гэтым Палажэннем даецца абанентам МТС - фізічным асобам, якія з'яўляюцца рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь, пры наяўнасці звестак у дачыненні да гэтага абанента ў АСР МТС пра сапраўдны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або пасведчанне на права жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь і адрас пастаяннай рэгістрацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

2.2. Крэдытны метад разлікаў, прадугледжаны гэтым Палажэннем, не даецца:

2.2.1. у дачыненні да абаненцкіх нумароў, якія абслугоўваюцца на тарыфных планах «Абсалют», «Персона», «Гасцявы», «МТС СМАРТ Гасцявы», «Карпарацыя», «Карпаратыўны 1», «Карпаратыўны 2», «МТС Канэкт», «Бізнес», « СМАРТ ОФІС»;

2.2.2. у дачыненні да асабовых рахункаў, па якіх МТС аказывае паслугі стацыянарнага шырокапалоснага доступу ў Інтэрнэт;

2.2.3. Абанентам, у якіх ні адзін з абаненцкіх нумароў не абслугоўваецца ў МТС больш за 180 каляндарных дзён;

2.2.4. у дачыненні да абаненцкіх нумароў, якія абслугоўваюцца ў кампаніі менш за тры поўных каляндарных месяцы;

2.2.5. у выпадку наяўнасці запазычанасці за паслугі МТС, за выключэннем бягучай запазычанасці, якая ўтвараецца падчас выкарыстання крэдытнага метаду разлікаў;

2.2.6. у выпадку наяўнасці пратэрмінаванай запазычанасці за абсталяванне, рэалізаванае з растэрміноўкай аплаты;

2.2.7. у іншых выпадках, прадугледжаных МТС.

2.3. Аформіць заяўку на даванне крэдытнага метаду разлікаў Абанент можа згодна з п.6.4. гэтага Палажэння. Рашэнне аб даванні (недаванні) крэдытнага метаду разлікаў прымаецца МТС.

2.4. МТС мае права не даваць Абанентам інфармацыю пра поўны пералік крытэрыяў, на падставе якіх прымаецца рашэнне аб даванні (або недаванні) крэдытнага метаду разлікаў, і змесце гэтых крытэрыяў, а таксама мае права адмовіць у даванні крэдытнага метаду разлікаў для Абанентаў з авансавым метадам аплаты без тлумачэння прычын адмовы.

3. Крэдытны ліміт.

3.1. МТС мае права ўстанавіць Абанентам з крэдытным метадам разлікаў крэдытны ліміт (ліміт крэдытавання).

3.2. Крэдытны ліміт - максімальна дапушчальная велічыня адмоўнага балансу на асабовым рахунку Абанента, пасля дасягнення якой МТС мае права (але не абавязаны) абмежаваць або прыпыніць аказанне паслуг.

3.3. Методыка разліку крэдытнага ліміту вызначаецца МТС самастойна ў залежнасці ад пераліку, аб'ёму і кошту паслуг, якія выкарыстоўваюцца Абанентам, і не падлягае давядзенню да ведама Абанента.

3.4. Пераразлік крэдытнага ліміту адбываецца аўтаматычна 1 раз у 3 поўных каляндарных месяцы з моманту першапачатковага давання крэдытнага метаду разлікаў у адпаведнасці з гэтым Палажэннем. Новы памер крэдытнага ліміту даступны з 5-га чысла каляндарнага месяца, наступнага за перыядам пераразліку крэдытнага ліміту.

4. Тэрміны аплаты.

Абанент абавязваецца ў поўным аб'ёме пагасіць запазычанасць па аказаных за папярэдні каляндарны месяц паслугах у тэрмін не пазней за 25-ы дзень каляндарнага месяца, наступнага за справаздачным.

5. Парадак прыпынення і аднаўлення аказання Абаненту паслуг у выпадку давання крэдытнага метаду разлікаў вызначаецца Парадкам аказання паслуг сувязі СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».

6. Даванне і адмена крэдытнага метаду разлікаў.

6.1. Даванне і адмена крэдытнага метаду разлікаў за паслугі (змяненне крэдытнага метаду разлікаў на авансавы) магчымыя толькі пры дадатным балансе асабовага рахунку.

6.2. Даванне і адмена крэдытнага метаду разлікаў за паслугі (змяненне крэдытнага метаду разлікаў на авансавы) ажыццяўляецца пасля апрацоўкі неабходных для яго давання / адмены тэхналагічных налад праграмна-апаратным комплексам МТС.

6.3. Праверыць магчымасць давання крэдытнага метаду разлікаў (без афармлення заяўкі на яго даванне) Абанент можа адным з наступных спосабаў:

6.3.1. даслаўшы нетарыфікуемы USSD-запыт *150*1#;

6.3.2. звярнуўшыся ў Цэнтр абслугоўвання абанентаў МТС, Кантактны цэнтр МТС.

6.4. Аформіць заяўку на даванне крэдытнага метаду разлікаў Абанент можа адным з наступных спосабаў:

6.4.1. даслаўшы нетарыфікуемы USSD-запыт *150#;

6.4.2. звярнуўшыся ў Цэнтр абслугоўвання абанентаў МТС, Гандлёвы аб'ект камерцыйных прадстаўнікоў МТС;

6.4.3. звярнуўшыся ў Кантактны цэнтр МТС.

6.5. Часавы інтэрвал паміж афармленнем заяўкі на даванне крэдытнага метаду разлікаў пры дапамзе спосабу, названых у пп.6.4.1 гэтага Палажэння, і атрыманнем адказу на гэтую заяўку можа складаць да 24 гадзін.

6.6. Адмяніць крэдытны метад разлікаў (змяніць крэдытны метад разлікаў на авансавы) можна адным з наступных спосабаў:

6.6.1. даслаўшы нетарыфікуемы USSD-запыт *150*0#;

6.6.2. звярнуўшыся ў Цэнтр абслугоўвання абанентаў МТС, Гандлёвы аб'ект камерцыйных прадстаўнікоў МТС;

6.6.3. звярнуўшыся ў Кантактны цэнтр МТС.

6.7. Выкананне любога з дзеянняў, названых у пп.6.4 гэтага Палажэння, накіраваных на змяненне авансавага метаду разлікаў на крэдытны, азначае згоду Абанента на даванне яму крэдытнага метаду разлікаў за паслугі, а таксама пацвярджае азнаямленне Абанента і выказвае яго згоду з умовамі гэтага Палажэння.

7. Спыненне давання крэдытнага метаду разлікаў.

7.1. Кампанія МТС мае права спыніць даванне паслуг на падставе крэдытнага метаду разлікаў у адпаведнасці з гэтым Палажэннем (змяніць крэдытны метад разлікаў, дадзены на ўмовах гэтага Палажэння, на авансавы), у выпадках:

7.1.1. непагашэння Абанентам запазычанасці за паслугі сувязі або за абаненцкае абсталяванне, набытае Абанентам з умовай растэрміноўкі плацяжу, на працягу 30 і больш каляндарных дзён з моманту заканчэння вызначанага тэрміну аплаты;

7.1.2. калі сярэднемесячныя налічэнні па бягучым асабовым рахунку за паслугі электрасувязі за апошнія 6 поўных каляндарных месяцаў склалі менш за 10 000 рублёў (з улікам падаткаў);

7.1.3. змены тарыфнага плана на тарыфны план, названы ў пп.2.2.1 гэтага Палажэння, у дачыненні да абаненцкага нумара, па якім адбылася змена тарыфнага плана;

7.1.4. у выпадку змены ўладальніка абаненцкага нумара. Змена ўладальніка абаненцкага нумара для Абанентаў з дадзеныям крэдытных метадам разлікаў магчымая толькі пры дадатным балансе асабовага рахунку;

7.1.5. у іншых выпадках, без тлумачэння прычыны спынення давання крэдытнага метаду разлікаў.

7.2. Паўторнае даванне крэдытнага метаду разлікаў Абаненту, якому даванне названай формы разлікаў было спыненае ў адпаведнасці з пп.7.1 гэтага Палажэння, ажыццяўляецца ў агульным парадку пры ўмове адпаведнасці крытэрыям, прадугледжаным гэтым Палажэннем.

8. Адлюстраванне ў балансе і інфармаванне.

8.1. Абанент можа даведацца пра баланс бягучага асабовага рахунку, суму аплаты за папярэдні месяц і тэрмін аплаты пры дапамозе USSD-запыту балансу *100#.

8.2. Абанент інфармуецца праз SMS-паведамленні пра неабходнасць папоўніць баланс, каб прадухіліць блакіроўку пасля дасягнення сумы запазычанасці, роўнай 70% ад устаноўленага крэдытнага ліміту.

8.3. Штомесяц да 25-га чысла каляндарнага месяца, наступнага за справаздачным, Абанент інфармуецца праз SMS-паведамленні пра неабходнасць папоўніць баланс, каб прадухіліць блакіроўку. Даты адпраўкі SMS-паведамленняў: 10-га кожнага месяца; 20-га кожнага месяца.

8.4. Неатрыманне SMS-паведамленняў, названых у пп.8.2 і пп.8.3 гэтага Палажэння, не з'яўляецца падставай для адмовы ад аплаты Абанентам паслуг або падставай для атрымання адтэрміноўкі, растэрміноўкі па аплаце.

8.5. Названае ў пп.8.2 і пп.8.3 SMS-інфармаванне можа быць не атрыманае Абанентам у выпадку абмежавання ім магчымасці прыёму SMS-паведамленняў, а таксама ў выпадку прымусовай блакіроўкі.

8.6. Пра спыненне давання крэдытнага метаду разлікаў (змяненні крэдытнага метаду разлікаў на авансавы), у выпадках, названых у пп.7.1.1, пп.7.1.2, пп.7.1.5 гэтага Палажэння, Абанент паведамляецца праз SMS-паведамленні не пазней чым за 5 каляндарных дзён да спынення давання крэдытнага метаду разлікаў.

8.7. Атрымаць інфармацыю пра бягучы памер крэдытнага ліміту Абанент можа адным з наступных спосабаў:

- пры дапамозе Інтэрнэт-Памочніка;

- пры дапамозе мабільнай праграмы «Мой МТС».

8.8. Атрымаць кансультацыю пра парадак давання крэдытнага метаду разлікаў Абанент можа, звярнуўшыся ў Цэнтр абслугоўвання абанентаў МТС, у Кантактны цэнтр МТС.

9. Іншае.

Абанент, якому дадзены крэдытны метад разлікаў у адпаведнасці з гэтым Палажэннем, можа аплачваць паслугі праз сістэмы «МТС Грошы» і iPay толькі ў выпадку, калі баланс асабовага рахунку з'яўляецца дадатным.

Опрос о сайте МТС
Апытанне пра сайт МТС
Дапамажыце нам стаць лепш - прайдзіце кароткае апытанне
Пытанне 1 з 5
Ці проста знайсці на сайце МТС патрэбную інфармацыю?
Не, не проста
Так, проста
Пытанне 2 з 5
Як вы ацэньваеце дызайн сайта?
Не падабаецца
Вельмі падабаецца
Пытанне 3 з 5
Ці лічыце вы сайт карысным?
Не, не карысны
Так, карысны
Пытанне 4 з 5
Што можна палепшыць на сайце?
Пытанне 5 з 5
Ці парэкамендуеце вы сайт МТС сваім калегам і партнёрам?
Дакладна не
Дакладна так
Дзякуй, што прайшлі апытанне
Дзякуй, што прайшлі апытанне
Вы нам вельмі дапамаглі