Тэрміновы крэдыт 10
Меню

Няма магчымасці папоўніць рахунак мабільнага тэлефона зараз? Скарыстайце паслугу «Тэрміновы крэдыт 10».

Максімальная сума «Тэрміновага крэдыту» залежыць ад вашых сярэднямесячных налічэнняў за мабільную сувязь, але не можа перавышаць 10,00 рублёў. Тэрмін дзеяння паслугі - 30 дзён. Скарыстаць «Тэрміновы крэдыт» можна пры дадатным балансе асабовага рахунку або пры адмоўным балансе, калі запазычанасць складае не больш за 1,00 рубель.

Колькі каштуе?

Кошт паслугі «Тэрміновы крэдыт 10» - 0,2464 рублёў. Плата за паслугу спісваецца разава падчас кожнага яе падключэння.

Хто можа скарыстаць паслугу?

Вы можаце скарыстаць паслугу «Тэрміновы крэдыт 10» пры адначасовым выкананні наступных умоў:

·         вы абслугоўваецеся на любым тарыфным плане МТС, за выключэннем тарыфнага плана «Гасцявы», «Гасцявы 7», «Гасцявы 30»;

·         у вас авансавы метад разлікаў за паслугі сувязі;

·         вы з'яўляецеся грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, і ваш нумар не належыць арганізацыі;

·         з моманту падключэння вашага нумара прайшло не менш за 3 поўныя каляндарныя месяцы;

·         вашы сярэднемесячныя налічэнні за паслугі сувязі склалі 4,00 рублі і больш за апошнія тры поўныя каляндарныя месяцы;

·         на вашым нумары няма падключанай паслугі «Абяцаны плацеж 5».

Як скарыстаць паслугу?

Каб падключыць паслугу «Тэрміновы крэдыт 10» набярыце на сваім тэлефоне *114* сума ў рублях #.

Максімальны памер плацяжу залежыць ад таго, колькі вы штомесяц выдаткоўваеце на мабільную сувязь:

Сярэднемесячныя налічэнні за апошнія тры поўныя каляндарныя месяцы, рублёў

Максімальны памер плацяжу ў рамках паслугі «Тэрміновы крэдыт 10», рублёў

4,01 - 6,00

4,00

6,01 - 8,00

6,00

8,01 - 10,00

8,00

10,01 і больш

10,00

Вы можаце даведацца пра максімальны памер даступнага для вас «Тэрміновага крэдыту», набраўшы *114#.

Каб пагасіць плацеж, які быў уведзены ў рамках паслугі «Тэрміновы крэдыт 10», вам неабходна:

•         у выпадку калі плацеж перавышае 5,00 рублёў - папоўніць баланс на суму ў памеры не менш за 90% ад уведзенага плацяжу. Калі вы ўнеслі меншую суму, баланс вашага рахунку будзе павялічаны, а паслуга «Тэрміновы крэдыт 10» працягне дзейнічаць.

•         у выпадку калі плацеж складае 5,00 рублёў і менш - папоўніць баланс на любую суму.

Калі пасля пагашэння «Тэрміновага крэдыту» не будзе дасягнуты дадатны баланс - вам будзе прыпынена аказанне паслуг сувязі ў адпаведнасці з дзеючымі ў МТС правіламі блакіровак.

Усе тарыфы прыведзеныя ў беларускіх рублях з улікам ПДВ.

Правілы аказання паслугі «Тэрміновы крэдыт 10»

1. Паслуга «Тэрміновы крэдыт 10» - гэта магчымасць атрымання абанентам паслуг СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» (далей - МТС) у выпадку адсутнасці неабходнай сумы грашовых сродкаў на асабовым рахунку шляхам павелічэння балансу асабовага рахунку на суму ўведзенага плацяжу, якая вызначаецца абанентам самастойна ў межах, устаноўленых гэтымі Правіламі.

2. Паслуга «Тэрміновы крэдыт 10» даступная для абанентаў, якія адначасова адпавядаюць наступным умовам (далей - Абаненты):

2.1. абслугоўваюцца на любым тарыфным плане МТС за выключэннем тарыфнага плана «Гасцявы», «Гасцявы 7», «Гасцявы 30», з выкарыстаннем авансавага метаду разлікаў;

2.2. з'яўляюцца фізічнымі асобамі, грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, у дачыненні да якіх у аўтаматызаваную сістэму разлікаў МТС унесеныя пашпартныя даныя грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і даныя аб адрасе рэгістрацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

2.3. перыяд, які прайшоў з моманту актывацыі SIM-карты МТС - не менш за 3 (тры) поўныя каляндарныя месяцы;

2.4. сярэднемесячныя налічэнні па асабовым рахунку з улікам падаткаў за апошнія тры поўныя каляндарныя месяцы склалі 4,00 беларускіх рублі і больш.

3. Скарыстаць паслугу «Тэрміновы крэдыт 10» можна:

3.1. пры дадатным балансе асабовага рахунку;

3.2. пры адмоўным балансе асабовага рахунку, калі запазычанасць складае не больш за 1,00 беларускі рубель.

4. Максімальна дапушчальная велічыня плацяжу ў рамках паслугі «Тэрміновы крэдыт 10» вызначаецца зыходзячы з велічыні сярэднямесячных налічэнняў па асабовым рахунку Абанента за апошнія тры поўныя каляндарныя месяцы ў адпаведнасці з наступнай табліцай:

Сярэднемесячныя налічэнні за апошнія тры поўныя каляндарныя месяцы, рублёў

Максімальны памер плацяжу ў рамках паслугі «Тэрміновы крэдыт 10», рублёў

4,01 - 6,00

4,00

6,01 - 8,00

6,00

8,01 - 10,00

8,00

10,01 і больш

10,00

5. Мінімальна дапушчальная велічыня плацяжу ў рамках паслугі «Тэрміновы крэдыт 10» не можа быць менш за 1,00 рубель.

6. У выпадку калі сярэднемесячныя налічэнні абанента за апошнія тры поўныя каляндарныя месяцы адпавядаюць большай велічыні плацяжу ў рамках паслугі «Тэрміновы крэдыт 10» у адпаведнасці з п.4 гэтых Правілаў, Абанент можа атрымаць новы максімальны памер плацяжу. Выкарыстанне дадзенага новага максімальнага памеру плацяжу ў рамках паслугі «Тэрміновы крэдыт 10» становіцца даступным пасля ажыццяўлення адпаведных разлікаў праграмна-апаратным комплексам МТС, але не раней за 5-ы дзень бягучага каляндарнага месяца.

7. Тарыфікацыя паслугі «Тэрміновы крэдыт 10» ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым Прэйскурантам тарыфаў на паслугі сувязі, якія даюцца СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», а таксама Палажэннямі аб сістэме зніжак, зацверджанымі ў МТС.

8. Кошт паслугі «Тэрміновы крэдыт 10» бярэцца ў поўным памеры ў момант апрацоўкі неабходных для яе падключэння тэхналагічных налад праграмна-апаратным комплексам МТС.

9. Уведзены ў рамках паслугі «Тэрміновы крэдыт 10» плацеж падлягае пагашэнню на працягу не больш за 30 каляндарных дзён з моманту апрацоўкі неабходных для падключэння паслугі тэхналагічных налад праграмна-апаратным комплексам МТС.

10. Пагашэнне ўведзенага ў рамках паслугі «Тэрміновы крэдыт 10» плацяжу адбываецца наступным чынам:

10.1. Калі сума ўведзенага плацяжу перавышае 5,00 беларускіх рублёў, уведзены плацеж лічыцца пагашаным пасля ўнясення на асабовы рахунак за адзін раз (адной сумай) грашовых сродкаў у памеры не менш за 90% сумы ўведзенага плацяжу. Калі ў выніку пагашэння плацяжу не дасягнуты дадатны баланс асабовага рахунку, аказанне паслуг Абаненту прыпыняецца ў адпаведнасці з дзеючымі ў МТС правіламі блакіровак.

У выпадку, калі ў выніку аднакратнага ўнясення грашовых сродкаў на асабовы рахунак Абанента залічана менш за 90% ад сумы ўведзенага плацяжу, асабовы рахунак павялічваецца на гэтую суму, а паслуга «Тэрміновы крэдыт 10» працягвае дзейнічаць у адпаведнасці з тэрмінам яе дзеяння. У выпадку, калі тэрмін дзеяння паслугі «Тэрміновы крэдыт 10» скончыўся, сума балансу асабовага рахунку змяншаецца на суму ўведзенага плацяжу ў рамках паслугі «Тэрміновы крэдыт 10».

10.2. Калі сума ўведзенага плацяжу складае 5,00 беларускіх рублёў і менш, уведзены плацеж лічыцца пагашаным пасля ўнясення любой сумы грашовых сродкаў на асабовы рахунак. Калі ўнесенай сумы недастаткова для дасягнення дадатнага балансу, з пагашэннем уведзенага плацяжу Абаненту прыпыняецца аказанне паслуг у адпаведнасці з дзеючымі ў МТС правіламі блакіровак.

11. У выпадку, калі тэрмін дзеяння паслугі «Тэрміновы крэдыт 10» скончыўся i плацяжы па пагашэнні ўведзенага плацяжу не ажыццяўляліся, сума балансу асабовага рахунку змяншаецца на суму ўведзенага плацяжу. У выпадку адсутнасці дадатнага балансу на асабовым рахунку Абаненту прыпыняецца аказанне паслуг у адпаведнасці з дзеючымі ў МТС правіламі блакіровак.

12. Абаненты з падключанай паслугай «Абяцаны плацеж 5» не могуць падключыць паслугу «Тэрміновы крэдыт 10», і наадварот.

13. Падключыць паслугу «Тэрміновы крэдыт 10» можна пры дапамозе нетарыфікуемага USSD-запыту *114*сума плацяжу ў рублях# (сума не павінна перавышаць максімальна дапушчальную велічыню ў адпаведнасці з п. 4 гэтых Правілаў, а таксама быць меншай за мінімальна дапушчальную велічыню ў адпаведнасці з п.5 гэтых Правілаў).

14. У выпадку калі сума плацяжу, уведзенага ў рамках паслугі «Тэрміновы крэдыт 10», складае 3,00 беларускіх рублі і менш, адключыць паслугу «Тэрміновы крэдыт 10» можна адным з наступных спосабаў:

14.1. пры дапамозе нетарыфікуемага USSD-запыту *114*0#;

14.2. звярнуўшыся ў Цэнтр абслугоўвання абанентаў МТС, Кантактны цэнтр МТС.

З моманту адключэння паслугі «Тэрміновы крэдыт 10» сума балансу асабовага рахунку змяншаецца на суму ўведзенага плацяжу. У выпадку адсутнасці дадатнага балансу на асабовым рахунку Абаненту прыпыняецца аказанне паслуг у адпаведнасці з дзеючымі ў МТС правіламі блакіровак.

15. Падключэнне і адключэнне паслугі «Тэрміновы крэдыт 10» ажыццяўляецца з моманту рэгістрацыі заяўкі на гэтае дзеянне ў праграмна-апаратным комплексе МТС.

16. Паўторна скарыстаць паслугу «Тэрміновы крэдыт 10» можна толькі пасля пагашэння папярэдняга плацяжу, уведзенага ў рамках паслугі «Тэрміновы крэдыт 10», або адключэння дзеючай на нумары паслугі «Тэрміновы крэдыт 10» у адпаведнасці з п.14 гэтых Правілаў і пры выкананні ўмоў, названых у пункце 3 гэтых Правілаў.

17. Праверыць магчымасць аказання паслугі «Тэрміновы крэдыт 10», а таксама даведацца максімальна дапушчальны памер плацяжу ў рамках гэтай паслугі Абанент можа, адправіўшы нетарыфікуемы USSD-запыт *114#. Пры выкананні ўмоў, названых у п.2 гэтых Правілаў, Абанент атрымае ў адказ USSD-паведамленне «Максімальны памер СК - NNN р. Падключэнне - *114*сума#». У выпадку невыканання ўмоў, названых у п.2 гэтых Правілаў, Абанент атрымае ў адказ USSD-паведамленне «Тэрміновы крэдыт недаступны».

18. Падчас запыту інфармацыі пра баланс пры дапамозе Мабільнага Памочніка, Інтэрнэт-Памочніка, USSD-запыту паведамляецца сума балансу з улікам сумы ўведзенага плацяжу ў рамках паслугі «Тэрміновы крэдыт 10» і тэрмін дзеяння паслугі «Тэрміновы крэдыт 10».

19. Кампанія МТС мае права адмовіць у аказанні паслугі «Тэрміновы крэдыт 10» Абанентам з авансавых метадам разлікаў без тлумачэння прычын адмовы.

20. МТС мае права спыніць даванне паслугі «Тэрміновы крэдыт 10» Абаненту ў выпадку, калi ў адносiнах да абаненцкага нумара перастае выконвацца хаця б адна з умоў, названых у п.2. гэтых Правілаў.

21. Падключаючы паслугу «Тэрміновы крэдыт 10», Абанент тым самым пацвярджае сваё азнаямленне і выказвае згоду з гэтымі Правіламі і прымае іх.

Опрос о сайте МТС
Апытанне пра сайт МТС
Дапамажыце нам стаць лепш - прайдзіце кароткае апытанне
Пытанне 1 з 5
Ці проста знайсці на сайце МТС патрэбную інфармацыю?
Не, не проста
Так, проста
Пытанне 2 з 5
Як вы ацэньваеце дызайн сайта?
Не падабаецца
Вельмі падабаецца
Пытанне 3 з 5
Ці лічыце вы сайт карысным?
Не, не карысны
Так, карысны
Пытанне 4 з 5
Што можна палепшыць на сайце?
Пытанне 5 з 5
Ці парэкамендуеце вы сайт МТС сваім калегам і партнёрам?
Дакладна не
Дакладна так
Дзякуй, што прайшлі апытанне
Дзякуй, што прайшлі апытанне
Вы нам вельмі дапамаглі