Як наладзіць маршрутызатар Huawei HG232f | Падтрымка МТС
Меню

Задача

Наладзіць маршрутызатар (роўтар) Huawei HG232f з мэтай падключэння да хатняга інтэрнэту МТС па тэхналогіі Ethernet і атрымання магчымасці адначасовага выкарыстання інтэрнэту на некалькіх прыладах (камп’ютар, ноўтбук, смартфон, планшэт, тэлевізар, ТБ-прыстаўка і т.п.).

Асяроддзе

  • маршрутызатар (роўтар) Huawei HG232f;
  • камп’ютар з наладжанай сеткавай картай;
  • сеткавы кабель RJ-45 для злучэння камп'ютара з маршрутызатарам.

Умовы

  • устаноўленыя драйверы для сеткавай карты;
  • сеткавы кабель падключаны да сеткавай карты;
  • сеткавае злучэнне на сеткавай карце ўключанае і актыўнае.

Рашэнне

1.     Адключыце сілкаванне камп’ютара і маршрутызатара.

2.     Адключыце ад камп’ютара кабель Ethernet і падключыце яго да порта Internet маршрутызатара.

3.     Уключыце ўсе прылады. Пасля загрузкі маршрутызатара Huawei HG232f на яго пярэдняй панэлі павінны гарэць індыкатары сілкавання, порта Internet, які адпавядае порту LAN.

4.     У адрасным радку браўзера набярыце http://192.168.3.1.

5.     На старонцы, якая з'явілася, у полі User name увядзіце admin, пароль admin.

Заўвага

Значэнні параметраў, прыведзеных у пп.4-5, адносяцца да значэнняў па змаўчанні. Калі раней вы або хтосьці ўжо наладжваў роўтар або вы проста забыліся пароль, рэкамендуецца перад выкананнем п.5 скінуць настройкі прылады на завадскія. Для гэтага трэба націснуць і ўтрымліваць на працягу 8-10 секунд клавішу Reset на задняй панэлі маршрутызатара.

6.     Калі ўсё прайшло паспяхова, вы павінны ўбачыць наступную інфармацыю:

7.     Націсніце Next, далей прыдумайце і ўвядзіце назву Wi-Fi сеткі і пароль да яе:

8.     Адкрыецца галоўнае акно інтэрфейса маршрутызатара. Зайдзіце ў меню Basic, а далей – WAN. Адкрыецца акно наступнага выгляду:

9.     У пункце Service List выберыце ENTERNET.

10. У Port binding расстаўце знакі згодна з LAN.

11. Калі першапачаткова кабель быў уключаны напрамую да камп’ютара - прапішыце MAC Address абсталявання, якое першапачаткова было падключанае да сеткі.

12. Захавайце ўсе ўнесеныя настройкі націсканнем кнопкі Submit.


Опрос о сайте МТС
Апытанне пра сайт МТС
Дапамажыце нам стаць лепш - прайдзіце кароткае апытанне
Пытанне 1 з 5
Ці проста знайсці на сайце МТС патрэбную інфармацыю?
Не, не проста
Так, проста
Пытанне 2 з 5
Як вы ацэньваеце дызайн сайта?
Не падабаецца
Вельмі падабаецца
Пытанне 3 з 5
Ці лічыце вы сайт карысным?
Не, не карысны
Так, карысны
Пытанне 4 з 5
Што можна палепшыць на сайце?
Пытанне 5 з 5
Ці парэкамендуеце вы сайт МТС сваім калегам і партнёрам?
Дакладна не
Дакладна так
Дзякуй, што прайшлі апытанне
Дзякуй, што прайшлі апытанне
Вы нам вельмі дапамаглі