Меню

Як правільна вымераць скорасць хатняга інтэрнэту

Задача

Пратэставаць скорасць хатняга інтэрнэту і даведацца пра значэнні вынікаў уваходнай (Download) і выходнай (Upload) скорасці.

Асяроддзе

Камп’ютар або ноўтбук, які падключаны да інтэрнэту па тэхналогіі Ethernet.

Умовы

  • спосаб падключэння да інтэрнэту – з дапамогай сеткавага кабеля;

  • на камп’ютары ўстаноўлены браўзер, які дазваляе праглядаць інтэрнэт-старонкі (Internet Explorer, Chrome, Opera, Firefox, Safari і т.п.);

  • на камп’ютары наладжаная апошняя версія праграмы Adobe Flash Player і яе выкарыстанне не забароненае ў настройках браўзера;

  • настройкі сеткавай карты, параметры IP, DNS, шлюза выстаўленыя па змаўчанні (аўтаматычна).

Рашэнне

1.     Упэўніцеся, што камп’ютар падключаны да інтэрнэту без выкарыстання маршрутызатара (роўтара), сеткавы кабель (RJ-45) падключаны наўпрост у сеткавую карту.

2.     Закрыйце ўсе актыўныя праграмы, прыпыніце запампоўкі.

3.     Адкрыйце ў браўзеры старонку SpeedTest.

4.     На старонцы, якая адкрылася, націсніце кнопку BEGIN TEST на вымяральніку:

5.     Дачакайцеся завяршэння працэдуры тэсціравання - анімацыя на вымяральніку павінна спыніцца, індыкатар са стрэлкай схаваецца, а уверсе вымяральніка злева і справа будуць адлюстраваны вынікі:

  • Значэнне DOWNLOAD адлюстроўвае вынік тэсціравання ўваходнай скорасці (ад сервера да абанента).

  • Значэнне UPLOAD адлюстроўвае вынік тэсціравання выходнай скорасці (ад абанента да сервера).

  • Адзінка вымярэння – Mbps (мегабіт у секунду).

Важна

Не рэкамендуецца рабіць вымярэнне скорасці на прыладзе, якая падключаная да хатняга інтэрнэту з дапамогай Wi-Fi – вынік такога вымярэння будзе недакладным. Калі магчымасць падключэння да хатняга інтэрнэту іншым спосабам адсутнічае, каб атрымаць максімальна дакладныя вынікі, размясціце камп’ютар максімальна блізка да маршрутызатара і выканайце названыя вышэй дзеянні, пачынаючы з кроку 2.


Опрос о сайте МТС
Апытанне пра сайт МТС
Дапамажыце нам стаць лепш - прайдзіце кароткае апытанне
Пытанне 1 з 5
Ці проста знайсці на сайце МТС патрэбную інфармацыю?
Не, не проста
Так, проста
Пытанне 2 з 5
Як вы ацэньваеце дызайн сайта?
Не падабаецца
Вельмі падабаецца
Пытанне 3 з 5
Ці лічыце вы сайт карысным?
Не, не карысны
Так, карысны
Пытанне 4 з 5
Што можна палепшыць на сайце?
Пытанне 5 з 5
Ці парэкамендуеце вы сайт МТС сваім калегам і партнёрам?
Дакладна не
Дакладна так
Дзякуй, што прайшлі апытанне
Дзякуй, што прайшлі апытанне
Вы нам вельмі дапамаглі