Заставайцеся на сувязі нават за мяжой! Падключыце паслугу «Выдатны роўмінг» і дзяліцеся ўражаннямі, эмоцыямі і падзеямі падчас любой паездкі па Еўропе.
Знаходзячыся за мяжой, вы зможаце бясплатна прымаць уваходныя тэлефанаванні і тэлефанаваць у Беларусь па выгадным тарыфе 1,37 руб./мін. з 2-ой па 5-ю мінуту кожнай размовы.
уваходныя тэлефанаванні | выходныя тэлефанаванні ў Беларусь | |
---|---|---|
1-ая мінута размовы | стандартны тарыф* | |
з 2-й па 5-ю мінуту размовы | 0 руб./мін. | 1,37 руб./мін. |
з 6-ай мінуты размовы | стандартны тарыф* |
* У адпаведнасці з тарыфам мабільнага аператара краіны знаходжання.
Краіна | Аператар |
---|---|
Аўстрыя |
T-Mobile Austria GmbH |
Албанія |
Plus Communaction sh.a. |
Андора |
Servei de Telecomunicacions d?Andorra (Andorra Telecom) |
Бельгія |
BASE Company NV/SA |
Балгарыя |
Telenor Bulgaria EAD |
Боснія і Герцагавіна |
Public Enterprise Croatian Telecom JSC |
Вялікабрытанія |
Vodafone |
Венгрыя |
MAGYAR TELEKOM |
Венгрыя |
Vodafone Hungary Mobile Telecommunications Company Limited |
Германія |
E-Plus Mobilfunk GmbH & Co. KG |
Германія |
Telekom Deutschland GmbH |
Германія |
Vodafone GmbH |
Гібралтар |
Gibtelecom |
Грэцыя |
Vodafone-Panafon Hellenic Telecommunications Company S.A. |
Данія |
Telia Nattjanster Norden AB |
Ірландыя |
Telefonica Ireland Limited |
Ісландыя |
NOVA ehf |
Іспанія, Балеарскія а-вы, Канарскія а-вы |
Telefonica Moviles Espana, S.A. |
Іспанія, Балеарскія а-вы, Канарскія а-вы |
Vodafone Espana S.A. |
Іспанія, Балеарскія а-вы, Канарскія а-вы |
Xfera Moviles S.A. |
Італія, Сан-Марына, Ватыкан |
Wind Telecomunicazioni S.p.A. |
Кіпр |
MTN Cyprus Ltd. |
Косава |
Monaco Telecom (vala) |
Латвія |
LMT (Latvijas Mobilais Telefons - Networks ) |
Латвія |
SIA Bite Mobile |
Латвія |
SIA TELE2 |
Літва |
UAB Tele2 |
Літва |
UAB Bite Lietuva |
Літва |
Omnitel |
Ліхтэнштэйн |
Swisscom Ltd |
Люксембург |
Entreprise des Postes et Telecommunications |
Македонія |
ONE Telecommunication Services DOOEL Skopje |
Мальта |
MobIsle Communications Ltd. |
Мэн о-у |
Sure (Guernsey) Limited |
Нідэрланды |
T-Mobile Netherlands BV |
Нідэрланды |
Vodafone Libertel B.V. |
Нарвегія |
TeliaSonera Norge AS |
Нармандскія а-вы (в. Гернсі, в. Джэрсі, в. Олдэрні, в. Сарк, в. Херм) |
JT (Guernsey) Limited |
Польшча |
Orange Polska S.A. |
Польшча |
T-Mobile Polska S.A. |
Польшча |
Polkomtel Sp. z o.o. |
Партугалія, Азорскія а-вы, Мадэйра |
VODAFONE (Portugal) |
Румынія |
Vodafone Romania SA |
Сербія |
TELEKOM SRBIJA, SERBIA |
Славакія |
Slovak Telecom a.s. |
Славакія |
O2 Slovakia s.r.o. |
Славакія |
Tusmobil d.o.o. |
Турцыя |
Vodafone Telekomunikasyon A.S |
Турцыя |
Avea Iletisim Hizmetleri A.S. |
Фарэрскія а-вы |
Faroese Telecom |
Фінляндыя |
Elisa Corporation |
Фінляндыя |
TeliaSonera Finland Oyj |
Францыя, Манака |
SFR |
Харватыя |
Tele2 d.o.o. |
Чарнагорыя |
MTEL d.o.o. Podgorica |
Чэхія |
Vodafone Czech Republic a.s. |
Чэхія |
O2 Czech Republic a.s. |
Чэхія |
T-Mobile Czech Republic a.s. |
Швейцарыя |
Swisscom Ltd |
Швецыя |
Tele2 AB |
Швецыя |
TeliaSonera (Sweden) |
Эстонія |
AS Eesti Telekom |
Эстонія |
Tele2 Eesti Aktsiaselts |
Хто можа скарыстаць паслугу?
Паслуга даступная ўсім абанентам МТС, акрамя абанентаў тарыфных планаў «Гасцявы 7», «Гасцявы 30» і «Гасцявы», пры ўмове наяўнасці падключанай паслугі «Роўмінг».
Колькі каштуе?
Штосутачная плата за выкарыстанне паслугі «Выдатны роўмінг» складае 0,57 руб.
Плата за паслугу спісваецца ў поўным аб'ёме ў момант яе падключэння і далей у пачатку кожных наступных сутак. Аплата ажыццяўляецца незалежна ад месцазнаходжання абанента за кожныя поўныя або няпоўныя суткі карыстання паслугай.
Як скарыстаць паслугу?
Падключыць паслугу «Выдатны роўмінг» можна:
- пры дапамозе USSD-запыту *855#;
- звярнуўшыся ў любы салон сувязі МТС;
- пры дапамозе Мабільнага памочніка або Інтэрнэт-памочніка;
- пры дапамозе мабільнай праграмы «Мой МТС»;
- звярнуўшыся ў кантактны цэнтр МТС па нумары 0890.
Адключыць паслугу «Выдатны роўмінг» можна:
- пры дапамозе USSD-запыту *855*0#;
- звярнуўшыся ў любы салон сувязі МТС;
- пры дапамозе Мабільнага памочніка або Інтэрнэт-памочніка;
- пры дапамозе мабільнай праграмы «Мой МТС»;
- звярнуўшыся ў кантактны цэнтр МТС па нумары 0890.
Вы можаце падключыць і адключыць паслугу, знаходзячыся за мяжой.
Пасля завяршэння паездкі не забудзьцеся адключыць паслугу.
Калі вы не адключылі паслугу «Выдатны роўмінг» пасля вяртання ў Беларусь, праз 3 сутак паслуга адключыцца аўтаматычна.
Усе тарыфы прыведзеныя ў беларускіх рублях з улікам ПДВ.
1. Паслуга «Выдатны роўмінг» дае абанентам СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» (далей - МТС) магчымасць змяніць парадак тарыфікацыі паслуг, якія даюцца на выбраным абанентам тарыфным плане, падчас атрымання ўваходных тэлефанаванняў і здзяйснення выходных тэлефанаванняў у Рэспубліку Беларусь у роўмінгу.
2. Паслуга «Выдатны роўмінг» даступная для абанентаў - фізічных асоб, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія абслугоўваюцца на любым тарыфным плане МТС, за выключэннем тарыфных планаў «Гасцявы 7», «Гасцявы 30», «Гасцявы» (далей - Абаненты) .
3. Абаненты, названыя ў п.2 гэтых Правілаў, могуць скарыстаць паслугу «Выдатны роўмінг» толькі пры ўмове наяўнасці на нумарах гэтых Абанентаў адначасова паслуг «Роўмінг» і «Міжнародны доступ».
4. Для Абанентаў, якія выкарыстоўваюць паслугу «Выдатны роўмінг», тарыфікацыя будзе ажыццяўляцца наступным чынам:
4.1. уваходныя тэлефанаванні ў роўмінгу даюцца са 100% зніжкай з 2-ой па 5-ю мінуту кожнай размовы (у адпаведнасці з палажэннямі аб сістэме зніжак, зацверджанымі ў МТС) падчас рэгістрацыі і знаходжання Абанента ў сетках аператараў, названых у п.6 гэтых Правілаў;
4.2. выходныя тэлефанаванні ў Рэспубліку Беларусь у роўмінгу тарыфікуюцца па 1,37 рублёў за мінуту (з ПДВ) з 2-ой па 5-ю мінуту кожнай размовы (у рамках паслугі «Выдатны роўмінг. Выходнае тэлефанаванне ў РБ») падчас рэгістрацыі і знаходжання Абанента ў сетках аператараў, названых у п.6 гэтых Правілаў;
4.3. 1-ая, 6-ая і наступныя мінуты кожнага ўваходнага тэлефанавання або выходнага тэлефанавання ў Рэспубліку Беларусь падчас знаходжання ў роўмінгу тарыфікуюцца ў адпаведнасці з дзеючым Прэйскурантам тарыфаў на паслугі міжнароднага роўмінгу;
4.4. тарыфікацыя паслугі «Выдатны роўмінг» ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым Прэйскурантам на паслугі сувязі, якія даюцца СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», а таксама палажэннямі аб сістэме зніжак, зацверджанымі ў МТС.
5. Кошт паслугі «Выдатны роўмінг» спаганяецца ў поўным памеры ў момант апрацоўкі неабходных для падключэння гэтай паслугі тэхналагічных наладак праграмна-апаратным комплексам МТС і далей у пачатку кожных наступных сутак.
У выпадку, калі на пачатак сутак Абанент знаходзіцца ў блакіроўцы (частковай, прымусовай, добраахвотнай, блакіроўцы «Страта SIM-карты»), кошт паслугі «Выдатны роўмінг» не спісваецца да моманту выхаду з блакіроўкі; з моманту адмены блакіроўкі кошт паслугі «Выдатны роўмінг» спісваецца ў поўным аб'ёме.
6. Паслуга «Выдатны роўмінг» дзейнічае падчас рэгістрацыі і знаходжання Абанента ў сетках наступных аператараў:
Краіна / Аператар
Аўстрыя T-Mobile Austria GmbH
Албанія Plus Communaction sh.a.
Андора Servei de Telecomunicacions d'Andorra (Andorra Telecom)
Бельгія BASE Company NV / SA
Балгарыя Telenor Bulgaria EAD
Боснія і Герцагавіна Public Enterprise Croatian Telecom JSC
Вялікабрытанія Vodafone
Венгрыя MAGYAR TELEKOM
Венгрыя Vodafone Hungary Mobile Telecommunications Company Limited
Германія E-Plus Mobilfunk GmbH & Co. KG
Германія Telekom Deutschland GmbH
Германія Vodafone GmbH
Гібралтар Gibtelecom
Грэцыя Vodafone-Panafon Hellenic Telecommunications Company S.A.
Данія Telia Nattjanster Norden AB
Ірландыя Telefónica Ireland Limited
Ісландыя NOVA ehf
Іспанія, Балеарскія а-вы, Канарскія а-вы Telefonica Moviles España, S.A.
Іспанія, Балеарскія а-вы, Канарскія а-вы Vodafone Espana S.A.
Іспанія, Балеарскія а-вы, Канарскія а-вы Xfera Moviles S.A.
Італія, Сан-Марына, Ватыкан Wind Telecomunicazioni S.p.A.
Кіпр MTN Cyprus Ltd.
Косава Monaco Telecom (vala)
Латвія LMT (Latvijas Mobilais Telefons - Networks)
Латвія SIA Bite Mobile
Латвія SIA TELE2
Літва UAB Tele2
Літва UAB Bite Lietuva
Літва Omnitel
Ліхтэнштэйн Swisscom Ltd
Люксембург Entreprise des Postes et Télecommunications
Македонія ONE Telecommunication Services DOOEL Skopje
Мальта MobIsle Communications Ltd.
Мэн о-у Sure (Guernsey) Limited
Нідэрланды T-Mobile Netherlands BV
Нідэрланды Vodafone Libertel B.V.
Нарвегія TeliaSonera Norge AS
Нармандскія а-вы (в. Гернсі, в. Джэрсі, в. Олдэрні, в. Сарк, в. Херм) JT (Guernsey) Limited
Польшча Orange Polska S.A.
Польшча T-Mobile Polska S.A.
Польшча Polkomtel Sp. z o.o.
Партугалія, Азорскія а-вы, Мадэйра VODAFONE (Portugal)
Румынія Vodafone Romania SA
Сербія TELEKOM SRBIJA, SERBIA
Славакія Slovak Telecom a.s.
Славакія O2 Slovakia s.r.o.
Славенія Tusmobil d.o.o.
Турцыя Vodafone Telekomunikasyon A.S
Турцыя Avea Iletisim Hizmetleri A.S.
Фарэрскія а-вы Faroese Telecom
Фінляндыя Elisa Corporation
Фінляндыя TeliaSonera Finland Oyj
Францыя, Манака SFR
Харватыя Tele2 d.o.o.
Чарнагорыя MTEL d.o.o. Podgorica
Чэхія Vodafone Czech Republic a.s.
Чэхія O2 Czech Republic a.s.
Чэхія T-Mobile Czech Republic a.s.
Швейцарыя Swisscom Ltd
Швецыя Tele2 AB
Швецыя TeliaSonera (Sweden)
Эстонія AS Eesti Telekom
Эстонія Tele2 Eesti Aktsiaselts
7. Скарыстаць паслугу «Выдатны роўмінг» можна толькі пры адсутнасці блакіроўкі абаненцкага нумара (частковай, прымусовай, добраахвотнай, блакіроўкі «Страта SIM-карты»).
8. Падключыць паслугу «Выдатны роўмінг» Абаненты могуць пры дапамозе аднаго з наступных спосабаў:
- пры дапамозе нетарыфікуемага USSD-запыту *855#;
- звярнуўшыся ў Салон сувязі МТС, Кантактны цэнтр МТС або ў Гандлёвы аб'ект Камерцыйных прадстаўнікоў МТС;
- пры дапамозе Мабільнага памочніка або Інтэрнэт-памочніка;
- пры дапамозе мабільнай праграмы «Мой МТС».
9. Падключэнне паслугі «Выдатны роўмінг» магчымае толькі пры ўмове дастатковасці сродкаў на асабовым рахунку Абанента для спісання кошту паслугі. У выпадку, калі ў Абанента крэдытны метад разлікаў, падключэнне магчымае пры ўмове, калі пасля спісання кошту паслугі не будзе перавышаная мяжа крэдытнага ліміту.
10. Адключыць паслугу «Выдатны роўмінг» Абаненты могуць пры дапамозе аднаго з наступных спосабаў:
- пры дапамозе нетарыфікуемага USSD-запыту *855*0#;
- звярнуўшыся ў Салон сувязі МТС, Кантактны цэнтр МТС або ў Гандлёвы аб'ект Камерцыйных прадстаўнікоў МТС;
- пры дапамозе Мабільнага памочніка або Інтэрнэт-памочніка;
- пры дапамозе мабільнай праграмы «Мой МТС».
11. Абанент можа адмовіцца ад паслугі «Выдатны роўмінг» пры дапамозе аднаго са спосабаў, названых у п.10 гэтых Правілаў. З моманту адмовы ад паслугі тарыфікацыя тэлефанаванняў у роўмінгу будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з дзеючым Прэйскурантам тарыфаў на паслугі міжнароднага роўмінгу.
12. У тым выпадку, калі Абанент не адмовіўся ад паслугі «Выдатны роўмінг», гэтая паслуга працягваецца аўтаматычна ў пачатку кожных наступных сутак.
13. Падключэнне і адключэнне паслугі «Выдатны роўмінг» магчымае як падчас знаходжання ў роўмінгу, так і падчас знаходжання ў зоне дзеяння сеткі МТС.
14. Падключэнне і адключэнне паслугі «Выдатны роўмінг» ажыццяўляецца з моманту рэгістрацыі заяўкі на гэтае дзеянне ў праграмна-апаратным комплексе МТС.
15. Для Абанентаў з падключанай паслугай «Выдатны роўмінг», якія па выніках праверкі*, якая праводзіцца ў праграмна-апаратным комплексе МТС, адначасова адпавядаюць наступным умовам:
15.1. знаходзяцца ў зоне дзеяння сеткі МТС на працягу 3 сутак запар;
15.2. з моманту рэгістрацыі ў зоне дзеяння сеткі МТС не адключалі тэлефон на працягу 3 сутак запар;
15.3. не маюць на абаненцкім нумары паслугі «адключэнне TWIN-карты»,
ажыццяўляецца спыненне аказання паслугі «Выдатны роўмінг» па сканчэнні вызначанага перыяду часу. Спісанне платы за паслугу «Выдатны роўмінг» ажыццяўляецца ў адпаведнасці з п.5 гэтых Правілаў.
* Праверка факту рэгістрацыі Абанента ў зоне дзеяння сеткі МТС без адключэння тэлефона ажыццяўляецца штодня ў 00.00.00 і ў 12.00.00.
16. Падключаючы паслугу «Выдатны роўмінг», Абанент тым самым пацвярджае сваё азнаямленне і выказвае згоду з гэтымі Правіламі і прымае іх.