Меню

SMS-роўмінг - магчымасць, якая дазваляе абменьвацца кароткімі тэкставымі паведамленнямі падчас знаходжання абанента ў зоне дзеяння сеткі, з якой існуе роўмінгавае пагадненне.

Як падключыць паслугу?

Падключыць паслугу SMS-роўмінг можна адным з наступных спосабаў:

  • адправіць USSD-запыт *111*21#tel.png або
  • адправіць SMS-паведамленне (у зоне дзеяння сеткі СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы») на нумар 0870249 з лацінскай літарай «a» або «A».

У выпадку паспяховага падключэння абанент атрымлівае паведамленне: «Usluga"SMS Roaming" uspeshno dobavlena».

Як гэта дзейнічае?

Калі ў вас ёсць падключаная паслуга «SMS-роўмінг», тэлефон павінен аўтаматычна зарэгістравацца ў сетцы падчас знаходжання ў зоне дзеяння сеткі, з якой існуе роўмінгавае пагадненне. Калі гэтага не адбылося, трэба ўстанавіць сетку ўручную.

Для гэтага патрэбна:

  • Выключыць мабільны тэлефон да перасячэння мяжы з іншай дзяржавай і ўключыць тэлефонны апарат пасля перасячэння мяжы. У выпадку аўтаматычнай рэгістрацыі на дысплэі апарата з'явіцца назва мясцовага аператара GSM.
  • Калі аўтаматычнай рэгістрацыі не адбылося, трэба ўстанавіць сетку ўручную (праз меню апарата ў адпаведнасці з інструкцыяй па карыстанні тэлефонам). Знайсці і выбраць опцыю «Сеткі» або «Выбар сотавай сеткі», пасля гэтага ажыццявіць пошук новых сетак. На дысплеі павінен з'явіцца пералік кодаў і / або назваў мясцовых аператараў GSM, пасля чаго неабходна выбраць сетку.

Каб адмовіцца ад паслугі, неабходна адправіць SMS-паведамленне на нумар 0870249 з лацінскай літарай «r» або «R». У выпадку паспяховага адключэння гэтай паслугі абанент атрымлівае паведамленне «Usluga"SMS Roaming" uspeshno udalena». Пасля адмовы ад паслугі абаненту неабходна перарэгістравацца ў сетцы, шляхам выключэння і паўторнага ўключэння апарата.

Каб паслуга функцыянавала, неабходна выкананне наступных умоў:

  • Наяўнасць паслугі «Служба кароткіх паведамленняў» і «Міжнародны доступ»;
  • Карэктная наладка апарата для адпраўкі кароткіх паведамленняў (Нумар цэнтра кароткіх паведамленняў +375 29 777 0000.

Нумар тэлефона, на які адпраўляецца паведамленне, павінен быць уведзены ў міжнародным фармаце: +375 29 7 XXX XXX.

Звяртаем вашу ўвагу на тое, што падключэнне паслугі «SMS-роўмінг» адключае ўсе галасавыя тэлефанаванні, перадачу даных і ўсе іншыя паслугі акрамя SMS, нават пры знаходжанні ў зоне дзеяння сеткі СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». У сувязі з гэтым рэкамендуем дабаўляць паслугу непасрэдна перад перасячэннем мяжы, але на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, або перад пасадкай на борт ў аэрапорце. У выпадку адначасовай наяўнасці паслугі «Роўмінг» паслуга «SMS-роўмінг» будзе аўтаматычна выключаная. Для актывацыі галасавых тэлефанаванняў неабходна адключыць паслугу «SMS-роўмінг». Звяртаем вашу ўвагу, што пры адмене гэтай паслугі скідваюцца налады пераадрасацыі, чакання, забароны тэлефанавання і пароль доступу да галасавой пошты і трэба наладзіць апарат паўторна.

Колькі каштуе?

За падключэнне паслугі «SMS-роўмінг» спаганяецца плата ў памеры 2,9940 руб. з улікам ПДВ

Опрос о сайте МТС
Апытанне пра сайт МТС
Дапамажыце нам стаць лепш - прайдзіце кароткае апытанне
Пытанне 1 з 5
Ці проста знайсці на сайце МТС патрэбную інфармацыю?
Не, не проста
Так, проста
Пытанне 2 з 5
Як вы ацэньваеце дызайн сайта?
Не падабаецца
Вельмі падабаецца
Пытанне 3 з 5
Ці лічыце вы сайт карысным?
Не, не карысны
Так, карысны
Пытанне 4 з 5
Што можна палепшыць на сайце?
Пытанне 5 з 5
Ці парэкамендуеце вы сайт МТС сваім калегам і партнёрам?
Дакладна не
Дакладна так
Дзякуй, што прайшлі апытанне
Дзякуй, што прайшлі апытанне
Вы нам вельмі дапамаглі