Каб тэлефанаваць за межы Рэспублікі Беларусь (у роўмінгу - краіны знаходжання), неабходна наяўнасць падключанай паслугі «Міжнародны доступ».
Нумар абанента набірайце ў міжнародным фармаце.
Кошт міжнароднага тэлефанавання
Разгарнуць усё
Катэгорыі міжнародных званкоў
-
Расія (МТС) - міжнародныя тэлефанаванні на абаненцкія нумары адзінай сеткі ПАТ «Мабільныя ТэлеСістэмы» (Расійская Федэрацыя).
-
Расія, СНД, Грузія - міжнародныя тэлефанаванні на абаненцкія нумары аднаго з аператараў сувязі Расіі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдавіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Украіны, Грузіі.
-
Еўропа - міжнародныя тэлефанаванні на абаненцкія нумары аператараў сувязі адной з Еўрапейскіх краін: Аўстрыя, Албанія, Англія (Вялікабрытанія), Андора, Бельгія, Балгарыя, Боснія і Герцагавіна, Венгрыя, Гібралтар, Германія, Грэцыя, Данія (у тым ліку Фарэрскія а-вы ), Ірландыя, Ісландыя, Іспанія (у тым ліку Канарскія а-вы), Італія (Ватыкан), Кіпр, Латвія, Літва, Ліхтэнштэйн, Люксембург, Македонія, Мальта, Манака, Нідэрланды, Нарвегія , Польшча, Партугалія (у тым ліку Азорскія а-вы і Мадэйра), Румынія, Сан-Марына, Сербія, Славакія, Славенія, Турцыя, Фінляндыя, Францыя (у тым ліку Корсіка), Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя, Эстонія.
-
Астатнія краіны - міжнародныя тэлефанаванні на абаненцкія нумары аператараў сувязі адной з краін, не вызначаных у катэгорыях «Расія (МТС), «Расія, СНД, Грузія» і «Еўропа».
-
Спадарожнікавыя нумары - міжнародныя тэлефанаванні на нумары аператараў спадарожнікавай тэлефоннай сувязі, а таксама на глабальныя тэлефонныя нумары, якія не маюць геаграфічнай прывязкі. Спадарожнікавыя нумары маюць прэфіксы: 870, 871, 872, 873, 874, 881, 882, 883, 884, 885, 887, 889, 7954. З 6 снежня 2021 г. кошт тарыфу на спадарожнікавыя нумары складзе 20,50 руб. з ПДВ.
Правілы давання
-
падключэнне паслугі бясплатнае;
-
абаненцкая плата за паслугу не спаганяецца;
пры падключэнні паслуга ўваходзіць у большасць стартавых пакетаў па змаўчанні.