Палітыка апрацоўкі файлаў cookie
Наведваючы сайт СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» (далей – МТС) у сетцы Інтэрнэт, вы згаджаецеся з гэтай палітыкай, у тым ліку з тым, што МТС можа выкарыстоўваць файлы cookie і іншыя даныя з мэтай іх далейшай апрацоўкі сістэмамі Google Analytics, Яндекс.Метрика і інш., а таксама можа перадаваць іх трэцім асобам дзеля правядзення даследаванняў, выканання работ або аказання паслуг.
Што такое файлы cookie
Файлы cookie - тэкставыя файлы невялікага памеру, якія захоўваюцца на вашай прыладзе (персанальным камп’ютары, ноўтбуку, планшэце, мабільным тэлефоне і да т.п.), калі вы наведваеце сайты ў сетцы Інтэрнэт.
Акрамя таго, падчас наведвання сайта МТС у сетцы Інтэрнэт адбываецца аўтаматычны збор іншых даных, у тым ліку: тэхнічныя характарыстыкі прылады, IP-адрас, інфармацыя пра браўзер і мову, якія выкарыстоўваюцца, дата і час доступу да сайта, адрасы запытаных старонак сайта і іншая падобная інфармацыя.
Якія віды файлаў cookie выкарыстоўваюцца
У залежнасці ад браўзера і прылады выкарыстоўваюцца розныя наборы файлаў cookie, якія ўключаюць ў сябе строга неабходныя, эксплуатацыйныя, функцыянальныя і аналітычныя файлы cookie.
Дзеля чаго могуць выкарыстоўвацца файлы cookie
Падчас наведвання вамі сайта МТС у сетцы Інтэрнэт файлы cookie могуць выкарыстоўвацца з мэтай:
- забеспячэння функцыянавання і бяспекі сайта;
- паляпшэння якасці сайта;
- рэгістрацыі ў сістэме самаабслугоўвання (асабістым кабінеце);
- давання вам інфармацыі пра МТС, яго прадукты і паслугі;
- удасканальвання прадуктаў і (або) паслуг і распрацоўкі новых прадуктаў і (або) паслуг.
Іншая інфармацыя, якая збіраецца, можа быць выкарыстаная для генерацыі вашага «спісу інтарэсаў», які складаецца з выпадковага ідэнтыфікатара, катэгорыі інтарэсу і адзначэння часу дэманстрацыі вам інтэрнэт-кантэнту і рэкламных аб'яў, якія адпавядаюць вашым інтарэсам.
Як кіраваць файламі cookie
Браўзер і (або) прылада, якія вы выкарыстоўваеце, могуць дазваляць вам блакіраваць, выдаляць або іншым чынам абмяжоўваць выкарыстанне фалаў cookie. Але файлы cookie з'яўляюцца важнай часткай сайта МТС у сетцы Інтэрнэт, таму блакіроўка, выдаленне або абмежаванне іх выкарыстання можа прывесці да таго, што вы будзеце мець доступ не да ўсіх функцый сайта.
Каб даведацца, як кіраваць файлами cookie з дапамогай браўзера або прылады, якія вы выкарыстоўваеце, вы можаце скарыстаць інструкцыю, якая даецца распрацоўшчыкам браўзера або вытворцам прылады.