Булаш Мікалай Аляксандравіч
Намеснік Генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях
У 2002 годзе скончыў факультэт эканомікі і права Інстытута сучасных ведаў імя А.М. Шырокава па спецыяльнасці «правазнаўства».
У 2003 годзе быў прыняты ў МТС на пасаду спецыяліста па рабоце з кліентамі, затым стаў вядучым спецыялістам, а ў 2006 годзе - начальнікам аддзела продажаў і абслугоўвання новага Салона сувязі МТС па адрасе пр. Незалежнасці, 6.
У 2007 годзе быў прызначаны на пасаду начальніка ўпраўлення па абаненцкім абслугоўванні, у 2010 годзе - пераведзены на пасаду начальніка ўпраўлення продажаў і абслугоўвання.
У 2012 годзе пакінуў МТС Беларусь і ўступіў на пасаду дырэктара дэпартамента продажаў і абаненцкага абслугоўвання МТС Туркменістан.
З верасня 2017 года прызначаны на пасаду кіраўніка камерцыйнага дэпартамента.