СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» з'яўляецца буйнейшым аператарам сотавай сувязі ў Рэспубліцы Беларусь.
Наша Місія
Стварэнне лепшага кліенцкага вопыту, умоў і якасці абслугоўвання.
Укараненне тэхналогій заўтрашняга дня ў паўсядзённае жыццё.
Стварэнне лепшых паслуг і прадуктаў.
Нашы каштоўнасці
Заўсёды думаць пра кліента.
Дзейнічаць як адзіная каманда.
Пастаянна паляпшаць прадукты.
Мы гарантуем, пастаяннае ўдасканаленне сістэмы менеджменту якасці ў СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», каб забеспячыць задаволенасць ўсіх зацікаўленых бакоў і дасягненне ўстойлівага поспеху кампаніі, ужываючы мысленне на аснове рызыкаў у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і дзяржаўнага стандарту СТБ ISO 9001.
Мы прызнаем, што жыццё і здароўе работнікаў кампаніі і людзей, якія знаходзяцца на аб'ектах кампаніі, з'яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю, і абавязуемся прымаць меры, накіраваныя на забеспячэнне бяспекі іх жыцця, увесь час удасканальваючы існуючую сістэму кіравання аховай працы, сістэматычна паляпшаючы ўмовы і бяспеку працы на кожным працоўным месцы, у адпаведнасці з патрабаваннямі дзяржаўнага стандарту Рэспублікі Беларусь СТБ 18001.
Мы абавязуемся ўжываць энергазберагальныя тэхналогіі і абсталяванне вядучых вытворцаў на этапе праектавання, будаўніцтва, тэхнічнага пераўзбраення, мадэрнізацыі і эксплуатацыі аб'ектаў СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» з мэтай рацыянальнага выкарыстання энергетычных рэсурсаў.
Наша адказнасць
Генеральны дырэктар СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» нясе адказнасць за стварэнне і пастаяннае паляпшэнне ўмоў рэалiзацыi гэтай Палітыкі, забеспячэнне неабходнымі рэсурсамі для выніковага функцыянавання сістэм менеджменту.
Усе работнікі СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» нясуць персанальную адказнасць за рэалізацыю гэтай Палітыкі, забяспечваючы кліентаарынтаванасць ў рамках сваіх службовых абавязкаў.
Генеральны дырэктар СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы»