Кампанія МТС стала першым сотавым аператарам Беларусі, які атрымаў сертыфікат адпаведнасці сваёй сістэмы менеджменту якасці патрабаванням СТБ ISO 9001, гарманізаваным з патрабаваннямі міжнародных стандартаў ISO серыі 9000.
Выдадзены МТС сертыфікат сведчыць пра тое, што ў кампаніі паспяхова ўкаранёная сістэма менеджменту якасці, якая дазволіць забяспечыць найбольш поўную задаволенасць спажыўцоў якасцю прадуктаў, паслуг і абслугоўвання МТС, а таксама адпаведнасць дзейнасці кампаніі чаканням грамадства, персаналу, інвестараў і партнёраў.
Распрацаваная і ўкаранёная сістэма менеджменту якасці СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» атрымала высокую ацэнку з боку экспертаў - аўдытараў органа па сертыфікацыі.
«Сертыфікат якасці, упершыню атрыманы беларускай кампаніяй - аператарам сотавай сувязі, - гаворыць пра многае, — адзначае Генеральны дырэктар СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» Уладзімір Карповіч. — Нашы бізнес-працэсы прызнаныя дасканалымі, а арганізацыя цалкам падрыхтаванай да таго, каб успрымаць і выконваць патрабаванні міжнароднага стандарту. Ад укаранення Палітыкі якасці на практыцы выйграе ў першую чаргу абанент. Сёння ён атрымаў гарантыю, што яго патрэбнасці - а ў эпоху выбухнага развіцця тэлекамунікацый яны хутка растуць - будуць своечасова і найбольш поўна задаволеныя, і ў мабільнага аператара ёсць для гэтага дастатковыя рэсурсы і механізмы».
Сістэма менеджменту якасці прадугледжвае такую арганізацыю кіравання патэнцыялам кампаніі, якая забяспечыць якасна новы ўзровень яе функцыянавання. Стабільны ўзровень якасці паслуг, які пастаянна паляпшаецца, дазволіць найбольш поўна задаволіць патрэбы кліентаў.

