Задача
Аўтарызавацца ў мабільнай праграме «Мой МТС».
Асяроддзе
Мабільная прылада на платформах iOS 8.0 і вышэй або Android 4.1 і вышэй.
Рашэнне
1. Адкрыйце мабільную праграму «Мой МТС» на вашым смартфоне або планшэце.
2. Націсніце на кнопку «Увайсці».
3. Калі ў вас ужо ёсць пароль, які вы ўстанавілі раней да Інтэрнэт-Памочніка, вам дастаткова ўвесці ваш нумар і гэты пароль і націснуць на кнопку «Увайсці».
4. Калі вы не ўстанаўлівалі пароль раней або не памятаеце яго - перайдзіце па спасылцы «Як устанавіць пароль?» або «Не памятаю пароль».
5. Пераканайцеся, што ў прыладзе знаходзіцца SIM-карта з нумарам, на які ўстанаўліваецца пароль.
Інфармацыя
Першапачатковая ўстаноўка пароля магчыма толькі з выкарыстаннем адпаведнай SIM-карты. Далей вы можаце кіраваць вашым нумарам з любой прылады з любой SIM-картай, пасля тага, як увядзеце нумар і ўстановіце пароль.
6. Адключыце Wi-Fi і ўключыце сотавую перадачу даных.
Інфармацыя
Выкарыстанне сотавай перадачы даных неабходна толькі падчакс першапачатковай рэгістрацыі. Пры гэтым інтэрнэт-трафік, які ўзнікае падчас выкарыстання праграмы, з'яўляецца бясплатным. У наступным вы можаце кіраваць вашым нумарам як з выкарыстаннем сотавай перадачы даных, так і Wi-Fi.
7. Увядзіце нумар, пажаданы пароль і націсніце на кнопку «Зарэгістравацца».