Як адключыць МТС ТБ | Падтрымка МТС

Як адключыць МТС ТБ

Задача

Адключыць доступ да сэрвісу «МТС ТБ».

Асяроддзе

  • мабільная прылада (тэлефон, смартфон і г.д.) з падтрымкай USSD і SMS;
  • мабільная прылада (смартфон, планшэт) з доступам у інтэрнэт і з наладжанай мабільнай праграмай «Мой МТС»;
  • вэб-браўзер для доступу да Інтэрнэт-Памочніка.

Умовы

Адсутнасць блакіровак на нумары.

Рашэнне

Адключыць паслугу МТС ТБ можна адным з наступных спосабаў:

  • USSD-запыт (бясплатна ў сетцы МТС Беларусь і ў роўмінгу)

1.     Набярыце на сваёй прыладзе *220*0# і націсніце .

2.     На дысплеі з'явіцца паведамленне пра прыняцце вашай заяўкі. Паслуга будзе адключаная на працягу 15 мінут пасля адпраўкі заяўкі.

  • Інтэрнэт-Памочнік (у сетцы МТС Беларусь плата за мабільны інтэрнэт не спаганяецца, уключаны трафік не выдаткоўваецца)

1.     Аўтарызуйцеся ў Інтэрнэт-памочніку.

2.     Калі раней вы не карысталіся Інтэрнэт-Памочнікам, трэба ўстанавіць пароль.

3.     На галоўнай старонцы зайдзіце ў раздзел «Паслугі і сэрвісы» → «Спіс паслуг».

4.     Націсніце «Адключыць» каля выбранай паслугі «МТС ТБ».

5.     Націсніце «Адключыць паслугу», каб завяршыць аперацыю.

  • Мабільная праграма «Мой МТС»

1. Аўтарызуйцеся ў праграме «Мой МТС».

2. У меню праграмы выберыце раздзел «Паслугі» → «Падключаныя паслугі».

3. З пераліку выберыце паслугу «МТС ТБ».

4. Націсніце на кнопку «Адключыць».

  • SMS-паведамленне (бясплатна ў сетцы МТС Беларусь)

Адпраўце SMS-паведамленне на нумар 2200, якое змяшчае лацінскую літару «r» або «R».

  • Кантактны цэнтр МТС

Патэлефануйце ў Кантактны цэнтр МТС на нумар 0890 (бясплатна з нумароў МТС Беларусь) або на нумар +375 17 237-98-98 (згодна з тарыфам на выходнае тэлефанаванне) і выконвайце інструкцыі спецыяліста Кантактнага цэнтра.

  • Салон сувязі МТС або Салон камерцыйнага прадстаўніка МТС

Адключыць паслугу можа толькі ўладальнік нумара або асоба, якая мае даверанасць. Каб адключыць паслугу, неабходна паказаць свой пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу.

Важна

У выпадку адключэння паслугі «МТС ТБ» раней заканчэння бясплатнага 30-дзённага перыяду зніжка больш не даецца.