Як праверыць баланс асабовага рахунку | Падтрымка МТС
Меню

Каб праверыць стан рахунку, скарыстайце адзін з наступных спосабаў:

  • Мабільная праграма «Мой МТС» (у сетцы МТС Беларусь плата за мабільны інтэрнэт не спаганяецца, уключаны трафік не выдаткоўваецца)

1.     Запусціце праграму «Мой МТС» на вашай прыладзе.

2.     Аўтарызуйцеся з выкарыстаннем нумара, на якім неабходна праверыць баланс.

3.     У левым бакавым меню выберыце раздзел «Мой МТС». На старонцы, якая адкрылася, будзе паказаны баланс асабовага рахунку і астача ўключаных пакетаў мінут, інтэрнэту, SMS і MMS.

  • Інтэрнэт-Памочнік (у сетцы МТС Беларусь плата за мабільны інтэрнэт не спаганяецца, уключаны трафік не выдаткоўваецца)

1.     Перайдзіце на сайт Інтэрнэт-Памочніка.

2.     Увядзіце нумар і пароль у адпаведныя палі формы аўтарызацыі і націсніце на кнопку «Увайсці».

3.     У выпадку паспяховай аўтарызацыі вы трапіце на старонку з інфармацыяй пра баланс асабовага рахунку.

4.     У левым бакавым меню або з пунктаў на галоўнай старонцы выберыце «Рахунак» - «Стан рахунку». На старонцы, якая адкрылася, будзе паказаны баланс асабовага рахунку і астача ўключаных пакетаў мінут, інтэрнэту, SMS і MMS.

  • SMS-паведамленне (бясплатна ў сетцы МТС Беларусь; згодна з роўмінгавым тарыфам на выходнае SMS падчас знаходжання ў роўмінгу)

Адпраўце SMS-паведамленне з любым тэкстам на нумар 087011. На прыладу прыйдзе SMS-паведамленне з балансам асабовага рахунку і астачай уключаных пакетаў.

  • Мабільны Памочнік (бясплатна ў сетцы МТС Беларусь; недаступна ў роўмінгу)

Патэлефануйце на нумар 087011. Аўтаінфарматар паведаміць суму балансу асабовага рахунку (інфармацыя пра астачу ўключаных пакетаў недаступная ў выпадку скарыстання гэтага спосабу).


Опрос о сайте МТС
Апытанне пра сайт МТС
Дапамажыце нам стаць лепш - прайдзіце кароткае апытанне
Пытанне 1 з 5
Ці проста знайсці на сайце МТС патрэбную інфармацыю?
Не, не проста
Так, проста
Пытанне 2 з 5
Як вы ацэньваеце дызайн сайта?
Не падабаецца
Вельмі падабаецца
Пытанне 3 з 5
Ці лічыце вы сайт карысным?
Не, не карысны
Так, карысны
Пытанне 4 з 5
Што можна палепшыць на сайце?
Пытанне 5 з 5
Ці парэкамендуеце вы сайт МТС сваім калегам і партнёрам?
Дакладна не
Дакладна так
Дзякуй, што прайшлі апытанне
Дзякуй, што прайшлі апытанне
Вы нам вельмі дапамаглі