У плацежным дакуменце няправільна названы плацельшчык. Што рабіць

Неабходна звярнуцца з арыгіналам плацежнага дакумента ў арганізацыю, якая прыняла плацеж, каб унесці змяненні ў плацежны дакумент або атрымаць ліст арганізацыі пра змяненне імя (назвы) плацельшчыка.

Важна

Арганізацыя, якая прыняла плацеж, можа ўнесці змяненні ў плацежны дакумент або паказаць ліст аб змяненні назвы плацельшчыка толькі пры наяўнасці ў яе такой магчымасці.

Унясенне змяненняў у плацежны дакумент

На адваротным баку плацежнага дакумента работнікам арганізацыі, які прыняў плацеж, павінны быць вызначаныя наступныя абавязковыя рэквізіты:

  • надпіс «ПІБ (даць правільныя даныя) вызначаны як плацельшчык гэтага плацяжу»
  • подпіс і расшыфроўка подпісу асобы, якая ўнесла змяненні ў плацежны дакумент;
  • дата ўнясення змяненніяў;
  • пячатка або штамп арганізацыі.
Ліст арганізацыі з пацвярджэннем плацельшчыка

Ліст ад арганізацыі, якая прыняла плацеж, павінен змяшчаць наступныя звесткі:

  • дата здзяйснення плацяжу
  • месца здзяйснення плацяжу
  • спосаб/сродак здзяйснення плацяжу
  • атрымальнік плацяжу — СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы»
  • нумар тэлефона або нумар асабовага рахунку, на які быў здзейснены плацеж
  • нумар плацежнага дакумента (нумар аперацыі)
  • сума плацяжу
  • правільныя ПІБ (назва) плацельшчыка
  • подпіс і расшыфроўка подпісу адказнай асобы
  • пячатка або штамп арганізацыі, якая прыняла плацеж (у выпадку, калі ліст напісаны на фірменным бланку арганізацыі — наяўнасць пячаткі або штампа неабавязкова)
  • выходны нумар і дата ліста