Як вярнуць грошы пасля памылковага плацяжу праз дыстанцыйныя банкаўскія сэрвісы

Каб вярнуць сродкі плацельшчыку, неабходна:

  • Звярнуцца ў Салон сувязі МТС або Салон сувязі прадстаўніка МТС.
  • Паказаць наступныя дакументы:

* плацежны дакумент (раздрукоўку электроннай версіі чэка (карт-чэка) або выпіску з карт-рахунку);

* дакумент, які сведчыць асобу плацельшчыка (пры звароце ў Салон сувязі прадстаўніка МТС - толькі пашпарт)

  • Па патрабаванню супрацоўніка МТС паведаміць нумар карт-рахунку.
  • Аформіць заяву на перанос або вяртанне грашовых сродкаў.

Важна

МТС клапоціцца пра захаванасць вашай канфідэнцыйнай інфармацыі. Мы ніколі не патрабуем перадачы нам банкаўскай карты, або прагляду CVC-кода, або PIN-кода, не запісваем поўны нумар карты і не робім яе ксеракопіі. Для пацвярджэння дастаткова паказаць банкаўскую карту, закрыўшы ўсю інфармацыю, акрамя імя і прозвішча трымальніка карты і апошніх 4 лічбаў.

Грашовыя сродкі могуць быць залічаныя на патрэбны нумар тэлефона МТС, вернутыя на карт-рахунак (пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці) або адпраўленыя паштовым пераводам. Магчымасць вяртання грашовых сродкаў вызначаецца МТС.