Як падключыць роўмінг | Падтрымка МТС

Як падключыць роўмінг

Задача

Падключыць паслугу «Роўмінг», каб здзяйсняць і прымаць тэлефанаванні, атрымліваць і адпраўляць SMS-паведамленні, а таксама карыстацца мабільным інтэрнэтам падчас знаходжання за мяжой.

Асяроддзе

  • мабільная прылада (тэлефон, смартфон і г.д.) з падтрымкай USSD або галасавой сувязі;

  • вэб-браўзер для доступу да Інтэрнэт-Памочніка;

  • мабільная прылада (смартфон, планшэт) з доступам у інтэрнэт і з наладжанай мабільнай праграмай «Мой МТС».

Умовы

  • на нумары адсутнічаюць блакіроўкі;

  • наяўнасць любога тарыфнага плана МТС – акрамя тарыфаў «Гасцявы», «Гасцявы 7», «Гасцявы 30», «Супер max».

Інфармацыя

Калі вы падключыліся да МТС пасля 06.07.2017, паслугу «Роўмінг» самастойна вам актываваць не трэба - яна ўваходзіць у пералік паслуг на вашым нумары, за выключэннем тарыфаў «Дзіцячы», «Блізкі», «Гасцявы 30» і «Тэлематыка».

Рашэнне

Каб падключыць паслугу, скарыстайце адзін з наступных спосабаў:

USSD-запыт
  • Набярыце на сваёй прыладзе *111*22# і націсніце «тэлефанаванне». На экране будзе адлюстраваны спіс даступных аперацый.
  • Адпраўце ў адказе лічбу «1», каб дабавіць паслугу «Роўмінг», і далей выконвайце падказкі на дысплеі тэлефона.
Мабільны Памочнік
  • Патэлефануйце на нумар 0870232 і выконвайце інструкцыі аўтаінфарматара.
  • Пасля паспяховага падключэння вам паступіць SMS-паведамленне пра даданне паслугі «Роўмінг».
Інтэрнэт-Памочнік
  • Перайдзіце на сайт Інтэрнэт-Памочніка.
  • Увядзіце нумар мабільнага тэлефона і пароль, націсніце «Увайсці».
  • Выберыце ў бакавым меню раздзел «Паслугі і сэрвісы», далей — «Спіс паслуг».
  • Націсніце на спасылку «+ Падключыць новыя паслугі».
  • Пастаўце птушку насупраць паслугі «Роўмінг», націсніце кнопку «Далей».
  • Націсніце на кнопку «Дабавіць паслугі».
Мабільная праграма «Мой МТС»
  • Запусціце праграму «Мой МТС» на вашай прыладзе.
  • Аўтарызуйцеся з выкарыстаннем нумара, на якім неабходна падключыць паслугу «Роўмінг».
  • Выберыце ў меню раздзел «Паслугі», далей націсніце на ўкладку «Усе паслугі».
  • Знайдзіце і выберыце паслугу «Роўмінг».
  • Націсніце на кнопку «Падключыць».
Салон сувязі МТС або Салон камерцыйнага прадстаўніка МТС

Дабавіць паслугу можа толькі ўладальнік нумара або асоба, якая мае даверанасць. Каб дабавіць паслугу, неабходна паказаць свой пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу.

Важна

Падключэнне паслугі ажыццяўляецца бясплатна.

  • У роўмінгу аплачваюцца як выходныя, так і ўваходныя тэлефанаванні.
  • Тарыфікацыя мабільнага інтэрнэту ў роўмінгу – па 50 Кбайт.