Як уручную зарэгістравацца ў сетцы роўмінгавага аператара

Задача

Падчас знаходжання за мяжой зарэгістраваць прыладу ў сетцы роўмінгавага аператара, каб карыстацца паслугамі сувязі.

Асяроддзе

Мабільная прылада - тэлефон, планшэт і інш.

Умовы

  • на нумары адсутнічаюць блакіроўкі;
  • наяўнасць на нумары адной з паслуг «Роўмінг», «SMS-Роўмінг».

Рашэнне

Выканайце наступныя дзеянні:

1.     У настройках прылады адключыце аўтаматычную рэгістрацыю ў сетцы. Калі вы не ведаеце, дзе знаходзіцца гэтая настройка, звярніцеся да дапаможніка карыстальніка да вашай прылады.

2.     У настройках прылады выканайце пошук даступных сетак.

3.     Выберыце адну з даступных сетак, каб зарэгістраваць у ёй прыладу.

4.     Пасля выбару сеткі дачакайцеся рэгістрацыі ў ёй. Аб паспяховай рэгістрацыі будзе сведчыць з'яўленне назвы адпаведнай сеткі або яе кода на экране прылады.

Заўвага

Азнаёміцца ​​з інфармацыяй пра роўмінгавыя тарыфы можна тут.