Задача
Падчас знаходжання за мяжой зарэгістраваць прыладу ў сетцы пэўнага роўмінгавага аператара, каб карыстацца паслугамі сувязі.
Асяроддзе
Мабільная прылада - тэлефон, планшэт і інш.
Умовы
- на нумары адсутнічаюць блакіроўкі;
- наяўнасць на нумары адной з паслуг «Роўмінг», «SMS-Роўмінг».
Рашэнне
Выканайце наступныя дзеянні:
- У настройках прылады адключыце аўтаматычную рэгістрацыю ў сетцы. Калі вы не ведаеце, дзе знаходзіцца гэтая настройка, звярніцеся да дапаможніка карыстальніка да вашай прылады.
- У настройках прылады выканайце пошук даступных сетак.
- Выберыце адну з даступных сетак, каб зарэгістраваць у ёй прыладу.
- Пасля выбару сеткі дачакайцеся рэгістрацыі ў ёй. Аб паспяховай рэгістрацыі будзе сведчыць з'яўленне назвы адпаведнай сеткі або яе кода на экране прылады.