Заўсёды актуальна: анлайн-палічка з самай папулярнай беларускай літаратурай з’явілася ў сэрвісе МТС Кнігі | Новости МТС
Назад

Заўсёды актуальна: анлайн-палічка з самай папулярнай беларускай літаратурай з’явілася ў сэрвісе МТС Кнігі

У анлайн-бібліятэцы МТС Кнігі налічваецца больш за 1,5 млн кніг на 16 мовах свету, сярод якіх — творы беларускіх аўтараў. Падпісчыкі сэрвісу актыўна чытаюць класіку і сучасных пісьменнікаў, п’есы і прозу, невялікія аповесці і нават трылогіі. Прапануем асобную паліцу з падборкай якаснай літаратуры пра сэнс жыцця, побыт палешукоў і гісторыю краіны.

на ростанях.jpeg

Якуб Колас, «На ростанях». Кніга першая.

Адзін з самых манументальных твораў беларускай літаратуры. Якуб Колас працаваў над тэкстам трылогіі амаль усе свае жыцце, першая частка называецца «У палескай глушы». Дзеянне адбываецца ў пачатку XX стагоддзя. У цэнтры апавядання — малады настаўнік, які разважае над сэнсам жыцця.


раскіданае гняздо.jpeg

Янка Купала, «Раскіданае гняздо»

П'еса — адна з вяршыняў беларускай драматургіі і яскравы прыклад паэтычнага генію Купалы. Сюжэт распавядае пра сям’ю сялян Зяблікаў і іх канфлікт з памешчыкам. Герояў хочуць пазбавіць зямлі, хаты, але яны імкнуцца знайсці справядлівасць у судзе. Вобразы, прасякнутыя рамантычным гучаннем, створаны з вялікай мастацкай сілай.


людзі на балоце.jpeg

Іван Мележ, «Людзi на балоце»

Першы раман з цыкла «Палеская хроніка», які ўваходзіць у спіс шэдэўраў сусветнай прозы ХХ стагоддзя. Сюжэт распавядае пра ўсталяванне савецкай улады ў весцы Курані, якая адрэзана ад астатняга свету непраходнымі балотамі. Пісьменнік вельмі дакладна апісаў жыццё і побыт палешукоў. Драматычныя падзеі разгортваюцца на фоне лесу і гісторыі кахання сялян Васіля Дзятліка і Ганны Чарнушкі.


дзікае паляванне.jpg

Уладзімір Караткевіч, «Дзікае паляванне караля Стаха»

Знакамітая аповесць, самы вядомы твор беларускага класіка прыгодніцкай гістарычнай літаратуры. Малады вучоны-фалькларыст імкнецца абараніць гаспадыню замка ад старога радавога праклёну. Яе продак здзейсніў здраду, і цяпер ей наканавана смерць ад рук таямнічага атраду прывідных вершнікаў. Напружаны дэтэктыўны сюжэт, містычная атмасфера і ўдала акрэсленыя характары шляхцюкоў у антуражы XIX стагоддзя не дадуць засумаваць падчас чытання.


насцечка.jpeg

Кузьма Чорны, «Насцечка»

Пяцікласніца Насцечка сварыцца з хуліганам Сержам, і ад гэтага канфлікту ў непрыемнасці трапляе яшчэ адзін чалавек. Але ўсе заканчваецца добра. Апавяданне напісана простай мовай, якая падабаецца як дарослым, так і дзецям. Адзін з карыстальнікаў бібліятэкі МТС Кнігі пакінуў такі водгук аб творы: «Раю ўсім пачытаць гэтую кнігу, хоць мне 12 гадоў і я не люблю чытаць, але мне спадабалася!»


радзіва прудок.jpeg

Андрусь Горват, «Радзіва «Прудок»

У сэрвісе МТС Кнігі шмат ўвагі таксама атрымала папулярная кніга беларускага журналіста Андрэя Горвата, які пакінуў сталіцу і пераехаў жыць у дзедаву хату на Палессе. Ен пісаў нататкі ў Фэйсбуку пра тое, як весці гаспадарку і прызвычайвацца да сельскага жыцця. Так з'явілася кніга, якая нарабіла шмат шуму ў беларускай літаратурнай прасторы. Безліч пазітыўных эмоцый яна дарыць і да гэтага часу.


МТС Кнігі — гэта вялізная анлайн-бібліятэка, у якой змешчаны электронныя кнігі, аўдыекнігі і коміксы. Чытаць і слухаць іх можна як анлайн, так і афлайн. Мабільны трафік пры наведванні сэрвісу з актываванай паслугай МТС Кнігі не тарыфікуецца.

Каб атрымаць доступ да бібліятэкі, трэба даслаць USSD-запыт *704# альбо прайсці аўтарызацыю на сайце book.mts.by ці праз мабільны дадатак Bookmate. Кошт падпіскі складае 0,35 рубля за суткі. Пры першым падключэнні сэрвісам можна карыстацца бясплатна на працягу трох дзен.

Предыдущая

Следующая