Меню

Тарифы и услуги

Бяспечны інтэрнэт Бяспечны інтэрнэт

Засцярога ад усіх тыпаў шкодных праграм з Dr.Web.
Описание для анонса: 
Засцярога ад усіх тыпаў шкодных праграм з Dr.Web.

Картинка для анонса: Array
Детальная картинка: 
Второе описание: 

Падрабязнасці

Асаблівасцю праграмы для МТС з'яўляецца магчымасць ажыццяўляць аплату за выкарыстанне поўнай версіі праграмы са свайго рахунку МТС. Спісанне аплаты выконваецца падзённа.

Разгарнуць усё
Функцыянал
  • Антывірус - абароніць ад траянцаў і іншых шкодных праграм
  • Антызлодзей - дапаможа знайсці мабільную прыладу ў выпадку яе страты або крадзяжу і пры неабходнасці дыстанцыйна сцерці з яе канфідэнцыяльную інфармацыю
  • Антыспам - засцеражэ ад непажаданых тэлефанаванняў і СМС-паведамленняў
  • Воблачны URL-фільтр - абмяжуе доступ да непажаданых інтэрнет-рэсурсаў незалежна ад стану вірусных баз на вашым Dr.Web для Android
  • Брандмаўэр - пракантралюе сеткавую актыўнасць праграм
  • Аўдытар бяспекі - выканае дыягностыку, выявіць праблемы бяспекі і прапануе рашэнні для іх ліквідацыі

Падчас прома-перыяду функцыянал не абмежаваны.

Колькі каштуе?

Кошт паслугі Dr.Web Мабільны залежыць ад колькасці прылад, якія неабходна засцерагчы.

колькасць прылад у абанента кошт паслугі з ПДВ, у суткі, бел.рублёў
dr.web мабільны 1 0,02
2 0,03
3 0,05

У першыя 10 дзён, пры ўмове выкарыстання абанентам упершыню сэрвісу «Бяспечны інтэрнэт» у дачыненні да паслуг «Dr.Web Мабільны 1», «Dr.Web Мабільны 2», «Dr.Web Мабільны 3» даецца азнаямленчы перыяд, на працягу якога ў адпаведнасці з дзеючым у СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» Палажэннем аб сістэме зніжак, вышэйпералічаныя паслугі даюцца са зніжкай 100%. На працягу 10- дзённага азнаямленчага перыяду абанент можа скарыстаць любую з паслуг сэрвісу «Бяспечны інтэрнэт», а таксама дабавіць і выключыць паслугі сэрвісу «Бяспечны інтэрнэт» любую колькасць разоў на адным абаненцкім нумары, захоўваючы пры гэтым магчымасць атрымання зніжкі.

Па сканчэнні азнаямленчага перыяду, у выпадку, калі абанент не адключыць паслугу ў асабістым кабінеце, тарыфікацыя паслугі ажыццяўляецца адзін раз у суткі ў пачатку бягучых сутак у адпаведнасці з дзеючым Прэйскурантам тарыфаў на паслугі сувязі, якія даюцца СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».

Як падключыць / адключыць?
Як падключыць

Падключыце «Doctor Web Мабільны» на старонцы https://drweb.mts.by. Каб падключыць паслугу, неабходна прайсці аўтарызацыю, выкарыстоўваючы свой нумар тэлефона ў фармаце 375XXYYYYYYY і пароль ад Інтэрнэт-памочніка і выбраць для падключэння адпаведную паслугу.

Як адключыць

Адключыць паслугу «Dr.Web Мабільны 1», «Dr.Web Мабільны 2», «Dr.Web Мабільны 3» можна ў асабістым кабінеце на сайце https://drweb.mts.by, а таксама патэлефанаваўшы ў Кантактны цэнтр або ў салоне сувязі МТС.

Як устанавіць

Пасля падлючэння паслугі запампуйце інсталяцыйны і канфігурацыйныя файлы па дадзеных спасылках на тэлефон. Увага, тэлефон павінен дазваляць загрузку файлаў з невядомых крыніц.

Зайдзіце ў папку Download (Дыспетчар файлаў), знайдзіце файл drweb-901-android.apk і ўстанавіце яго.

У праграме ў пункце Налады - Рэжым - актывуйце Dr.Web Агент і націсніце Падключыцца.

Праграма гатовая для работы.

Тарыфікацыя ўваходнага / выходнага Інтэрнэт-трафіка пры пераходзе на сайт https://drweb.mts.by і пераходзе па спасылках з асабістага кабінета для загрузкі праграмнага забеспячэння лінейкі прадуктаў Dr.Web, а таксама падчас карыстання праграмай «Dr.Web», якую неабходна загрузіць абаненту ў рамках паслугі «Dr.Web Мабільны», не тарыфікуецца і ў квотах не ўлічваецца.

Асаблівасці тарыфікацыі

Паслугі лінейкі прадуктаў Dr.Web падключаюцца па ініцыятыве абанента і даюцца на 1 (адны) суткі. Калі на працягу сутак абанент не ініцыяваў адключэнне паслугі, гэта азначае згоду абанента на аўтаматычнае прадаўжэнне дзеяння паслугі на наступныя каляндарныя суткі. Тарыфікацыя паслуг лінейкі прадуктаў Dr.Web адбываецца пры станоўчым балансе рахунку абанента з авансавых метадам узаемаразлікаў, і пры ўмове, што спісанне кошту за карыстанне паслугай не прывядзе да перавышэння ўсталяванай па абаненцкім нумары мяжы крэдыту для абанентаў з крэдытным метадам узаемаразлікаў.

У выпадку адключэння паслугі, дзеянне ўстаноўленага праграмнага забеспячэння прыпыняецца, напрыклад, не абнаўляюцца антывірусныя базы, не даецца функцыянал праграмнага забеспячэння, які патрабуе злучэння па сетцы Інтэрнэт з серверам Dr.Web (Антывірус, Антыспам, Антызлодзей, Воблачны фільтр Cloud Checker, Аўдытар бяспекі, Брандмаўэр, Вэб-антывірус, Бацькоўскі кантроль).


Статычнае імя Статычнае імя

Замацоўвае за вашым нумарам статычнае даменнае імя віду 375xxххххххх.dyndns.mts.by.
0,988 руб. у месяц
Описание для анонса: 
Замацоўвае за вашым нумарам статычнае даменнае імя віду 375xxххххххх.dyndns.mts.by.
0,988 руб. у месяц

Картинка для анонса: Array
Детальная картинка: 
Второе описание: 

Падрабязнасці

Разгарнуць усё
Як дзейнічае паслуга «Статычнае імя»?

Пры актывацыі сесіі перадачы даных з сеткай Інтэрнэт абанент атрымлівае рэальны (без трансляцыі адрасоў NAT) дынамічны IPv4 адрас з адкрытым доступам да яго з сеткі Інтэрнэт, а таксама даменнае імя віду 375xxxxxxxxx.dyndns.mts.by, дзе 375xxxxxxxxx - нумар тэлефона SIM-карты з паслугай.

Незалежна ад дадзенага IPv4 адраса абанент будзе даступны з любога пункта сеткі Інтэрнэт па свайму выдзеленаму даменнаму імені.

Імя будзе замацаванае і вызначацца DNS серверамі любога правайдара на ўсім працягу актываванай сесіі.

Для каго прызначана

Паслуга «Статычнае даменнае імя (DynDNS)» прызначана для тых абанентаў, каму неабходна падключацца да аддаленых камп’ютараў, IP-камер, сістэм сігналізацыі і інш. праз сетку Інтэрнэт, дазваляючы атрымаць доступ да аддаленых сістэм, якія знаходзяцца ў мабільнай сетцы СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» з дапамогай замацаванага за абанентам статычнага даменнага імені.

Асаблівасці і рэкамендацыі
  • Дзейнічае без налад, дастаткова адзін раз падключыць паслугу і карыстацца.
  • Не патрабуе кліенцкага ПА для работы DynDNS, што здымае патрабаванні да тыпаў абаненцкіх тэрміналаў, якія выкарыстоўваюцца; паслуга дзейнічае на любых тыпах тэрміналаў, якія падтрымліваюць перадачу даных, з SIM-картай СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».
  • Паслуга дзейнічае ў сетцы 2G/3G, але калі вашай задачай з'яўляецца атрыманне відэаінфармацыі з аддаленых IP-камер, або забеспячэнне работы праграм, арыентаваных на адпраўку вялікага аб'ёму даных, каб забеспечыць больш высокую якасць, рэкамендуем выкарыстоўваць 3G тэрміналы з падтрымкай тэхналогіі HSUPA.
Як падключыць / адключыць?

Як падключыць:

Як адключыць


Інтэрнэт-абарона Інтэрнэт-абарона

Абмяжоўвае доступ да пераліку інтэрнэт рэсурсаў.
3,4008 руб. у месяц
Описание для анонса: 
Абмяжоўвае доступ да пераліку інтэрнэт рэсурсаў.
3,4008 руб. у месяц

Картинка для анонса: Array
Детальная картинка: 
Второе описание: 

Падрабязнасці

Разгарнуць усё
Як дзейнічае паслуга «Інтэрнэт-абарона»?

Паслуга «Інтэрнэт-абарона» даецца абанентам мабільнай і стацыянарнай электрасувязі і ўяўляе сабой магчымасць падчас атрымання паслуг перадачы даных па доступе ў сетку Інтэрнэт са свайго абаненцкага нумара абмежаваць доступ да названага абанентам пераліку Інтэрнэт-рэсурсаў на працягу каляндарнага месяца.

Пералік Інтэрнэт-рэсурсаў вызначаецца абанентам самастойна падчас падключэння паслугі.

Дапоўніць або змяніць сфарміраваны пералік Інтэрнэт-рэсурсаў магчыма пры дапамозе паслугі «Інтэрнэт-абарона (унясенне змяненняў).

Калі пачынае дзейнічаць?

Паслугі «Інтэрнэт-абарона» або «Інтэрнэт-абарона (унясенне змяненняў) будуць падключаныя абаненту на працягу 3 (трох) каляндарных дзён пасля падачы заявы супрацоўніку цэнтра абслугоўвання абанентаў МТС.

Калі плаціць?

Кошт паслугі «Інтэрнэт-абарона» спісваецца з рахунку абанента штодня роўнымі часткамі прапарцыянальна колькасці каляндарных дзён у бягучым месяцы; у месяцы падключэння паслугі кошт спісваецца штодня прапарцыянальна колькасці каляндарных дзён, якія засталіся да канца месяца, зыходзячы з кошту паслугі ў месяц.

Кошт паслугі «Інтэрнэт-абарона (унясенне змяненняў)» спісваецца разава ў момант падключэння паслугі (за кожную заяву на ўнясенне змяненняў).

Як падключыць / адключыць?

Як падключыць?

Падключыць паслугі «Інтэрнэт-абарона», «Інтэрнэт-абарона (унясенне змяненняў) можна шляхам падачы ў цэнтр абслугоўвання абанентаў МТС пісьмовай заявы аб абмежаванні доступу да Інтэрнэт-рэсурсаў, з абавязковым указаннем у заяве:

  • абаненцкага нумара, на якім будзе падключаная паслуга «Інтэрнэт-абарона»;
  • пераліку Інтэрнэт-рэсурсаў, доступ да якіх неабходна абмежаваць, у фармаце: http: //naimenovaniesaita.domen.

Адказнасць за карэктнае ўказанне назвы Інтэрнэт-рэсурсаў нясе абанент.

Паслугі «Інтэрнэт-абарона» або «Інтэрнэт-абарона (унясенне змяненняў) будуць падключаныя абаненту на працягу 3 (трох) каляндарных дзён пасля падачы заявы супрацоўніку цэнтра абслугоўвання абанентаў МТС.

Як адключыць?

Адключыць паслугу «Інтэрнэт-абарона» можна шляхам падачы ў цэнтр абслугоўвання абанентаў МТС пісьмовай заявы аб адключэнні паслугі «Інтэрнэт-абарона», з абавязковым указаннем у заяве:

  • абаненцкага нумара, на якім неабходна адключыць паслугу «Інтэрнэт-абарона».

Паслуга будзе адключаная абаненту на працягу 3 (трох) каляндарных дзён.


Антывірус Антывірус

Онлайн-абарона ад шпіёнскіх праграм.
0,0468 руб. у суткі
Описание для анонса: 
Онлайн-абарона ад шпіёнскіх праграм.
0,0468 руб. у суткі

Картинка для анонса: Array
Детальная картинка: 
Второе описание: 

Падрабязнасці

Разгарнуць усё
Як дзейнічае паслуга «Антывірус»?

Паслуга «Антывірус» дазваляе ажыццяўляць праверку ўваходнага інтэрнэт-трафіка ў сетцы МТС падчас карыстання паслугамі перадачы даных на наяўнасць шпіёнскіх праграм, траянаў, вірусаў, і іншых кіберпагрозаў.

Пад праверкай уваходнага інтэрнэт-трафіка разумеецца яго фільтраванне з мэтай выяўлення шкоднаснага праграмнага забеспячэння і прадухілення заражэння абаненцкай прылады, а таксама блакіроўка і выдаленне шкоднасных праграм, якія загружаюцца абанентам.

Пра паслугу

Выкарыстанне паслугі «Антывірус» не патрабуе ўстаноўкі якога-небудзь праграмнага забеспячэння - праверка на наяўнасць вірусаў ажыццяўляецца аўтаматычна да таго, як запытаная інфармацыя дасягае прылады Абанента. Пасля праверкі і ў выпадку адсутнасці вірусаў, інфармацыя будзе перададзеная на прыладу. У выпадку наяўнасці віруса, паслуга прадухіліць яго запампоўку на прыладу Абанента.

Паслуга «Антывірус» даступная абанентам усіх тарыфных планаў сотавай рухомай электрасувязі.

Па сканчэнні каляндарных сутак, калі абанент не адключыў паслугу «Антывірус», яна аўтаматычна працягваецца, кошт паслугі спісваецца ў момант прадаўжэння ў поўным аб'ёме.

Як выкарыстоўваць

Паслуга гатовая да работы адразу пасля падключэння і пачынае дзейнічаць з самага пачатку інтэрнэт-сесіі.

Паслуга «Антывірус» з'яўляецца сеткавай, г.зн. падключаецца на нумар тэлефона абанента, не залежыць ад АС апарата або версіі прашыўкі АС.

Запампоўка праграммы не патрабуецца.

Абмежаванні

Паслуга «Антывірус» не дзейнічае ў выпадку падключанай паслугі «Статычнае імя».

Паслуга «Антывірус» даступная толькі абанентам сотавай рухомай электрасувязі.

Падключэнне паслугі магчымае толькі пры дастатковай суме на балансе (у памеры разавага сутачнага плацяжу).

Паслуга «Антывірус» ажыццяўляе праверку ўваходнага інтэрнэт-трафіка. У выпадку, калі прылада, на якой выкарыстоўваецца паслуга, ужо была «заражана» вірусам да яе падключэння, паслуга «Антывірус» не зможа яго абясшкодзіць.

Як падключыць / адключыць?

Як падключыць:

Як адключыць:





	
< p>Загрузка...< /p>
Опрос о сайте МТС
Апытанне пра сайт МТС
Дапамажыце нам стаць лепш - прайдзіце кароткае апытанне
Пытанне 1 з 5
Ці проста знайсці на сайце МТС патрэбную інфармацыю?
Не, не проста
Так, проста
Пытанне 2 з 5
Як вы ацэньваеце дызайн сайта?
Не падабаецца
Вельмі падабаецца
Пытанне 3 з 5
Ці лічыце вы сайт карысным?
Не, не карысны
Так, карысны
Пытанне 4 з 5
Што можна палепшыць на сайце?
Пытанне 5 з 5
Ці парэкамендуеце вы сайт МТС сваім калегам і партнёрам?
Дакладна не
Дакладна так
Дзякуй, што прайшлі апытанне
Дзякуй, што прайшлі апытанне
Вы нам вельмі дапамаглі