Бяспечны інтэрнэт | МТС
Меню

Бяспечны інтэрнэт

Засцярога ад усіх тыпаў шкодных праграм з Dr.Web.

Колькасць прылад у абанента 1
0,02 руб./суткі
Колькасць прылад у абанента 2
0,03 руб./суткі
Колькасць прылад у абанента 3
0,05 руб./суткі

Падрабязнасці

Асаблівасцю праграмы для МТС з'яўляецца магчымасць ажыццяўляць аплату за выкарыстанне поўнай версіі праграмы са свайго рахунку МТС. Спісанне аплаты выконваецца падзённа.

Разгарнуць усё
Функцыянал
  • Антывірус - абароніць ад траянцаў і іншых шкодных праграм
  • Антызлодзей - дапаможа знайсці мабільную прыладу ў выпадку яе страты або крадзяжу і пры неабходнасці дыстанцыйна сцерці з яе канфідэнцыяльную інфармацыю
  • Антыспам - засцеражэ ад непажаданых тэлефанаванняў і СМС-паведамленняў
  • Воблачны URL-фільтр - абмяжуе доступ да непажаданых інтэрнет-рэсурсаў незалежна ад стану вірусных баз на вашым Dr.Web для Android
  • Брандмаўэр - пракантралюе сеткавую актыўнасць праграм
  • Аўдытар бяспекі - выканае дыягностыку, выявіць праблемы бяспекі і прапануе рашэнні для іх ліквідацыі

Падчас прома-перыяду функцыянал не абмежаваны.

Колькі каштуе?

Кошт паслугі Dr.Web Мабільны залежыць ад колькасці прылад, якія неабходна засцерагчы.

колькасць прылад у абанента кошт паслугі з ПДВ, у суткі, бел.рублёў
dr.web мабільны 1 0,02
2 0,03
3 0,05

У першыя 10 дзён, пры ўмове выкарыстання абанентам упершыню сэрвісу «Бяспечны інтэрнэт» у дачыненні да паслуг «Dr.Web Мабільны 1», «Dr.Web Мабільны 2», «Dr.Web Мабільны 3» даецца азнаямленчы перыяд, на працягу якога ў адпаведнасці з дзеючым у СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» Палажэннем аб сістэме зніжак, вышэйпералічаныя паслугі даюцца са зніжкай 100%. На працягу 10- дзённага азнаямленчага перыяду абанент можа скарыстаць любую з паслуг сэрвісу «Бяспечны інтэрнэт», а таксама дабавіць і выключыць паслугі сэрвісу «Бяспечны інтэрнэт» любую колькасць разоў на адным абаненцкім нумары, захоўваючы пры гэтым магчымасць атрымання зніжкі.

Па сканчэнні азнаямленчага перыяду, у выпадку, калі абанент не адключыць паслугу ў асабістым кабінеце, тарыфікацыя паслугі ажыццяўляецца адзін раз у суткі ў пачатку бягучых сутак у адпаведнасці з дзеючым Прэйскурантам тарыфаў на паслугі сувязі, якія даюцца СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».

Як падключыць / адключыць?
Як падключыць

Падключыце «Doctor Web Мабільны» на старонцы https://drweb.mts.by. Каб падключыць паслугу, неабходна прайсці аўтарызацыю, выкарыстоўваючы свой нумар тэлефона ў фармаце 375XXYYYYYYY і пароль ад Інтэрнэт-памочніка і выбраць для падключэння адпаведную паслугу.

Як адключыць

Адключыць паслугу «Dr.Web Мабільны 1», «Dr.Web Мабільны 2», «Dr.Web Мабільны 3» можна ў асабістым кабінеце на сайце https://drweb.mts.by, а таксама патэлефанаваўшы ў Кантактны цэнтр або ў салоне сувязі МТС.

Як устанавіць

Пасля падлючэння паслугі запампуйце інсталяцыйны і канфігурацыйныя файлы па дадзеных спасылках на тэлефон. Увага, тэлефон павінен дазваляць загрузку файлаў з невядомых крыніц.

Зайдзіце ў папку Download (Дыспетчар файлаў), знайдзіце файл drweb-901-android.apk і ўстанавіце яго.

У праграме ў пункце Налады - Рэжым - актывуйце Dr.Web Агент і націсніце Падключыцца.

Праграма гатовая для работы.

Тарыфікацыя ўваходнага / выходнага Інтэрнэт-трафіка пры пераходзе на сайт https://drweb.mts.by і пераходзе па спасылках з асабістага кабінета для загрузкі праграмнага забеспячэння лінейкі прадуктаў Dr.Web, а таксама падчас карыстання праграмай «Dr.Web», якую неабходна загрузіць абаненту ў рамках паслугі «Dr.Web Мабільны», не тарыфікуецца і ў квотах не ўлічваецца.

Асаблівасці тарыфікацыі

Паслугі лінейкі прадуктаў Dr.Web падключаюцца па ініцыятыве абанента і даюцца на 1 (адны) суткі. Калі на працягу сутак абанент не ініцыяваў адключэнне паслугі, гэта азначае згоду абанента на аўтаматычнае прадаўжэнне дзеяння паслугі на наступныя каляндарныя суткі. Тарыфікацыя паслуг лінейкі прадуктаў Dr.Web адбываецца пры станоўчым балансе рахунку абанента з авансавых метадам узаемаразлікаў, і пры ўмове, што спісанне кошту за карыстанне паслугай не прывядзе да перавышэння ўсталяванай па абаненцкім нумары мяжы крэдыту для абанентаў з крэдытным метадам узаемаразлікаў.

У выпадку адключэння паслугі, дзеянне ўстаноўленага праграмнага забеспячэння прыпыняецца, напрыклад, не абнаўляюцца антывірусныя базы, не даецца функцыянал праграмнага забеспячэння, які патрабуе злучэння па сетцы Інтэрнэт з серверам Dr.Web (Антывірус, Антыспам, Антызлодзей, Воблачны фільтр Cloud Checker, Аўдытар бяспекі, Брандмаўэр, Вэб-антывірус, Бацькоўскі кантроль).

Опрос о сайте МТС
Апытанне пра сайт МТС
Дапамажыце нам стаць лепш - прайдзіце кароткае апытанне
Пытанне 1 з 5
Ці проста знайсці на сайце МТС патрэбную інфармацыю?
Не, не проста
Так, проста
Пытанне 2 з 5
Як вы ацэньваеце дызайн сайта?
Не падабаецца
Вельмі падабаецца
Пытанне 3 з 5
Ці лічыце вы сайт карысным?
Не, не карысны
Так, карысны
Пытанне 4 з 5
Што можна палепшыць на сайце?
Пытанне 5 з 5
Ці парэкамендуеце вы сайт МТС сваім калегам і партнёрам?
Дакладна не
Дакладна так
Дзякуй, што прайшлі апытанне
Дзякуй, што прайшлі апытанне
Вы нам вельмі дапамаглі