Статычнае імя
Замацоўвае за вашым нумарам статычнае даменнае імя віду 375xxххххххх.dyndns.mts.by.
Падрабязнасці
Пры актывацыі сесіі перадачы даных з сеткай Інтэрнэт абанент атрымлівае рэальны (без трансляцыі адрасоў NAT) дынамічны IPv4 адрас з адкрытым доступам да яго з сеткі Інтэрнэт, а таксама даменнае імя віду 375xxxxxxxxx.dyndns.mts.by, дзе 375xxxxxxxxx - нумар тэлефона SIM-карты з паслугай.
Незалежна ад дадзенага IPv4 адраса абанент будзе даступны з любога пункта сеткі Інтэрнэт па свайму выдзеленаму даменнаму імені.
Імя будзе замацаванае і вызначацца DNS серверамі любога правайдара на ўсім працягу актываванай сесіі.
Паслуга «Статычнае даменнае імя (DynDNS)» прызначана для тых абанентаў, каму неабходна падключацца да аддаленых камп’ютараў, IP-камер, сістэм сігналізацыі і інш. праз сетку Інтэрнэт, дазваляючы атрымаць доступ да аддаленых сістэм, якія знаходзяцца ў мабільнай сетцы СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» з дапамогай замацаванага за абанентам статычнага даменнага імені.
- Дзейнічае без налад, дастаткова адзін раз падключыць паслугу і карыстацца.
- Не патрабуе кліенцкага ПА для работы DynDNS, што здымае патрабаванні да тыпаў абаненцкіх тэрміналаў, якія выкарыстоўваюцца; паслуга дзейнічае на любых тыпах тэрміналаў, якія падтрымліваюць перадачу даных, з SIM-картай СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».
- Паслуга дзейнічае ў сетцы 2G/3G, але калі вашай задачай з'яўляецца атрыманне відэаінфармацыі з аддаленых IP-камер, або забеспячэнне работы праграм, арыентаваных на адпраўку вялікага аб'ёму даных, каб забеспечыць больш высокую якасць, рэкамендуем выкарыстоўваць 3G тэрміналы з падтрымкай тэхналогіі HSUPA.
Як падключыць:
- Набраўшы *802#
- У Асабістым кабінеце
- Пры дапамозе праграмы «Мой МТС»
Як адключыць
- Набраўшы *802*0#
- У Асабістым кабінеце
- Пры дапамозе праграмы «Мой МТС»