Антывірус

Комплексная і простая ў выкарыстанні анлайн-засцярога ад шпіёнскіх праграм, траянаў, вірусаў і іншых кіберпагрозаў.

Штосутачная плата:
0,04 руб.
Падключыць

Падрабязнасці

Разгарнуць усё
Як дзейнічае паслуга «Антывірус»?

Паслуга «Антывірус» дазваляе ажыццяўляць праверку ўваходнага інтэрнэт-трафіка ў сетцы МТС падчас карыстання паслугамі перадачы даных на наяўнасць шпіёнскіх праграм, траянаў, вірусаў, і іншых кіберпагрозаў.

Пад праверкай уваходнага інтэрнэт-трафіка разумеецца яго фільтраванне з мэтай выяўлення шкоднаснага праграмнага забеспячэння і прадухілення заражэння абаненцкай прылады, а таксама блакіроўка і выдаленне шкоднасных праграм, якія загружаюцца абанентам.

Пра паслугу

Выкарыстанне паслугі «Антывірус» не патрабуе ўстаноўкі якога-небудзь праграмнага забеспячэння - праверка на наяўнасць вірусаў ажыццяўляецца аўтаматычна да таго, як запытаная інфармацыя дасягае прылады Абанента. Пасля праверкі і ў выпадку адсутнасці вірусаў, інфармацыя будзе перададзеная на прыладу. У выпадку наяўнасці віруса, паслуга прадухіліць яго запампоўку на прыладу Абанента.

Паслуга «Антывірус» даступная абанентам усіх тарыфных планаў сотавай рухомай электрасувязі.

Па сканчэнні каляндарных сутак, калі абанент не адключыў паслугу «Антывірус», яна аўтаматычна працягваецца, кошт паслугі спісваецца ў момант прадаўжэння ў поўным аб'ёме.

Як выкарыстоўваць

Паслуга гатовая да работы адразу пасля падключэння і пачынае дзейнічаць з самага пачатку інтэрнэт-сесіі.

Паслуга «Антывірус» з'яўляецца сеткавай, г.зн. падключаецца на нумар тэлефона абанента, не залежыць ад АС апарата або версіі прашыўкі АС.

Запампоўка праграммы не патрабуецца.

Абмежаванні

Паслуга «Антывірус» не дзейнічае ў выпадку падключанай паслугі «Статычнае імя».

Паслуга «Антывірус» даступная толькі абанентам сотавай рухомай электрасувязі.

Падключэнне паслугі магчымае толькі пры дастатковай суме на балансе (у памеры разавага сутачнага плацяжу).

Паслуга «Антывірус» ажыццяўляе праверку ўваходнага інтэрнэт-трафіка. У выпадку, калі прылада, на якой выкарыстоўваецца паслуга, ужо была «заражана» вірусам да яе падключэння, паслуга «Антывірус» не зможа яго абясшкодзіць.

Як падключыць / адключыць?

Як падключыць:

Як адключыць: