Воркбук па антыбулінгу для дзяцей і падлеткаў цяпер і па-беларуску | Новости МТС
Назад

Воркбук па антыбулінгу для дзяцей і падлеткаў цяпер і па-беларуску

МТС і Дзіцячы фонд ООН (ЮНІСЭФ) у Беларусі стварылі беларускамоўную версію воркбуку для дзяцей і падлеткаў «Як абараніцца ад цкавання ў інтэрнэце і самім не стаць хейтарамі». Маляўнічы навучальны дапаможнік у фармаце «зін» можна бясплатна спампаваць на сайце МТС.

Воркбук па антыбулінгу для дзяцей і падлеткаў цяпер і па-беларуску

Мэта воркбука — дапамагчы дзецям і падлеткам разабрацца ў тым, што такое кібербулінг. Чытачы даведаюцца, у якіх ролях можна апынуцца ў сітуацыі цкавання — ахвяры, хейтара або сведкі — і якія ў залежнасці ад гэтага выбраць інструменты па прадухіленню і спыненню гэтай непрыемнай сітуацыі. 

Інфармацыя падаецца ў даступнай форме праз прыклады з рэальнага жыцця і чаргуецца з творчымі і практычнымі заданнямі. Асаблівая ўвага надаецца працы з эмоцыямі: прыводзяцца эфектыўныя тэхнікі для зняцця стрэса, напружання і трывогі. 

У дапаможніку выкарыстаны  матэрыялы сумеснага праекта МТС і ЮНІСЕФ #ІнтэрнэтБезБулінгу — адукацыйныя відэаролікі і тэсты-трэнажоры. Распрацоўваць воркбук дапамагалі псіхолаг, спецыяліст па працы з падлеткамі Іляна Мацвіенка і кіраўнік праекта «Інтэрнэт-бяспека дзяцей Беларусі Netka.by» Вольга Корсун. Аўтар атмасферных ілюстрацый — мастачка Наталля Грабёнкіна.

Воркбук «Як абараніцца ад цкавання ў інтэрнэце і самім не стаць хейтарамі» першапачаткова выйшаў на рускай мове і быў прэзентаваны ў маі 2022 года на фестывалі «Школа, свабодная ад гвалту (булінгу)» у Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня». 

Электронныя версіі воркбуку на беларускай і рускай мовах можна спампаваць на сайце кампаніі МТС. Таксама дапаможнік будзе распаўсюджвацца на мерапрыемствах МТС і ЮНІСЭФ, якія прысвечаны прафілактыцы кібербулінга.

Предыдущая

Следующая