Меню

Як актываваць паслугу «Вам тэлефанавалі!»

Задача

Актываваць на нумары паслугу «Вам тэлефанавалі!», каб атрымліваць інфармацыю ў выглядзе ўваходных SMS-паведамленняў з нумара 110110 пра прапушчаныя тэлефанаванні, якія маглі паступаць, пакуль тэлефон быў выключаны або знаходзіўся па-за зонай дзеяння сеткі.

Асяроддзе

  • мабільная прылада з падтрымкай SMS і USSD-запытаў.
  • вэб-браўзер для доступу ў Інтэрнэт-Памочнік з мабільнай прылады або камп’ютара (патрабуецца доступ у Інтэрнэт).

Умовы

  • адсутнасць блакіровак на нумары.
  • наяўнасць на нумары паслугі «Пераадрасацыя тэлефанавання».
  • наяўнасць на нумары паслугі «Служба кароткіх паведамленняў» (SMS).

Рашэнне

Каб актываваць паслугу «Вам тэлефанавалі!», скарыстайце адзін з наступных спосабаў:

  • USSD-запыт (бясплатна ў сетцы МТС Беларусь і ў роўмінгу):

1.     Набярыце на сваёй прыладзе **62*110110# і націсніце «тэлефанаванне».

2.     На дысплеі тэлефона з'явіцца паведамленне пра паспяховую актывацыю сэрвісу.

  • Актывацыя праз меню тэлефона:
  1. У меню тэлефона выберыце пункт «Настройка» → «Настройкі тэлефанавання» → «Пераадрасацыя».
  2. Выберыце пераадрасацыю «Па-за зонай абслугоўвання» або «Недаступны».
  3. Націсніце «Уключыць» або «Актываваць».
  4. У акне, якое з'явілася, увядзіце нумар 110110 і пацвярдзіце дзеянні, націснуўшы «ОК».
  • Актывацыя праз Інтэрнэт-Памочнік:

1.     Аўтарызуйцеся ў Інтэрнэт-памочніку.

2.     Калі раней вы не карысталіся Інтэрнэт-Памочнікам, трэба ўстанавіць пароль. Для гэтага, азнаёмцеся з наступным артыкулам: Інтэрнэт-Памочнік.

3.     Зайдзіце ў раздзел «Паслугі і сэрвісы» → «Пераадрасацыя».

4.     Выберыце «Дабавіць новую ўмову пераадрасацыі»:

5.     У акне, якое з'явілася, устанавіце меткі на ўмовы «Не даступны» і «Пераадрасоўваць на нумар».

6.     У акне пад зададзенымі ўмовамі ўвядзіце нумар 375297110110:

7.     Націсніце «Скарыстаць», каб завяршыць аперацыю.

Важна

Плата за паслугу «Вам тэлефанавалі!», а таксама за ўваходныя SMS-паведамленні пра прапушчаныя тэлефанаванні не спаганяецца.

Інфармацыя

Калі на нумар абанента, які карыстаецца паслугай «Вам тэлефанавалі!», паступае тэлефанаванне са скрытага нумара (падключаная паслуга «Антывызначальнік нумара»), то SMS-паведамленні пра прапушчаныя тэлефанаванні фарміравацца не будуць.

Паслуга «Вам тэлефанавалі!» не дзейнічае, калі ёсць забарона на ўсе ўваходныя тэлефанаванні або выходныя тэлефанаванні. У гэтым выпадку абанент не атрымае SMS-паведамленні з нумарамі тых, хто яму тэлефанаваў.


Опрос о сайте МТС
Апытанне пра сайт МТС
Дапамажыце нам стаць лепш - прайдзіце кароткае апытанне
Пытанне 1 з 5
Ці проста знайсці на сайце МТС патрэбную інфармацыю?
Не, не проста
Так, проста
Пытанне 2 з 5
Як вы ацэньваеце дызайн сайта?
Не падабаецца
Вельмі падабаецца
Пытанне 3 з 5
Ці лічыце вы сайт карысным?
Не, не карысны
Так, карысны
Пытанне 4 з 5
Што можна палепшыць на сайце?
Пытанне 5 з 5
Ці парэкамендуеце вы сайт МТС сваім калегам і партнёрам?
Дакладна не
Дакладна так
Дзякуй, што прайшлі апытанне
Дзякуй, што прайшлі апытанне
Вы нам вельмі дапамаглі