Меню

Як наладзіць пераадрасацыю тэлефанавання на іншы нумар

Задача

Наладзіць пераадрасацыю тэлефанавання, каб перанакіраваць уваходныя тэлефанаванні на іншы нумар тэлефона.

Заўвага

  • Пераадрасацыю можна наладзіць на ўсе ўваходныя тэлефанаванні або на ўваходныя тэлефанаванні, калі нумар недаступны, заняты або не адказвае.

  • Наладзіць пераадрасацыю можна як на нумары абанентаў МТС або іншых аператараў, так і на гарадскія або міжнародныя нумары.

Асяроддзе

  • мабільная прылада з падтрымкай USSD-запытаў.

  • вэб-браўзер для доступу ў Інтэрнэт-Памочнік з мабільнай прылады або камп’ютара (патрабуецца доступ у Інтэрнэт).

Умовы

  • адсутнасць блакіровак на нумары.
  • наяўнасць на нумары паслугі «Пераадрасацыя тэлефанавання» (гл. артыкул Як праверыць пералік падключаных паслуг на нумары).

Рашэнне

Важна

Перадрэсацыя тэлефанавання тарыфікуецца памінутна з акругленнем у большы бок. Кошт згодна з дзеючым тарыфным планам абанента (гл. артыкул Асаблівасці тарыфікацыі пераадрасаваных тэлефанаванняў).

Каб актываваць пераадрасацыю, скарыстайце адзін з наступных спосабаў:

  • USSD-запыт (бясплатна ў сетцы МТС Беларусь і ў роўмінгу):

1.    Каб наладзіць пераадрасацыію, калі нумар недаступны, набярыце на сваёй прыладзе **62*+ХХХХХХХХХХХХ#.

2.    Каб наладзіць пераадрасацыю, калі нумар заняты, набярыце на сваёй прыладзе **67*+ХХХХХХХХХХХХ#.

3.    Каб наладзіць пераадрасацыю, калі нумар не адказвае на працягу 5, 10, 15, 20, 25 або 30 секунд, набярыце на сваёй прыладзе **61*+ХХХХХХХХХХХХ*10*час у секундах#.

Напрыклад, каб наладзіць пераадрасацыю на нумар +375297770000, калі нумар «не адказвае на працягу 30 секунд», неабходна набраць каманду **61*+375297770000*10*30#.

4.    Каб наладзіць пераадрасацыю па ўсіх трох умовах (недаступны, заняты, не адказвае на працягу 15 секунд) адной камандай, набярыце на сваёй прыладзе **004*+ХХХХХХХХХХХХ#.

5.     Каб наладзіць безумоўную пераадрасацыю (на ўсе ўваходныя тэлефанаванні), набярыце на сваёй прыладзе **21*+ХХХХХХХХХХХХ#. +ХХХХХХХХХХХХ — гэта нумар, на які трэба наладзіць пераадрасацыю. Даецца ў міжнарожным фармаце (напрыклад, +375297770000).

  • Актывацыя праз Інтэрнэт-Памочнік:

1.     Аўтарызуйцеся ў Інтэрнэт-Памочніку. Калі раней вы не карысталіся Інтэрнэт-Памочнікам, трэба ўстанавіць пароль (гл. артыкул Інтэрнэт-Памочнік).

2.     Зайдзіце ў раздзел «Паслугі і сэрвісы» → «Пераадрасацыя».

3.     Выберыце «Дабавіць новую ўмову пераадрасацыі».

4.     У акне, якое з'явілася, устанавіце меткі на патрэбную ўмову «недаступны», «заняты», «не адказвае» або «ўсе тэлефанаванні».

5.     У акне пад зададзенымі ўмовамі ўвядзіце нумар, на які трэба наладзіць пераадрасацыю. Нумар уводзіцца ў міжнародным фармаце, без знака «+».

6.     Націсніце «Скарыстаць», каб завяршыць аперацыю.


Опрос о сайте МТС
Апытанне пра сайт МТС
Дапамажыце нам стаць лепш - прайдзіце кароткае апытанне
Пытанне 1 з 5
Ці проста знайсці на сайце МТС патрэбную інфармацыю?
Не, не проста
Так, проста
Пытанне 2 з 5
Як вы ацэньваеце дызайн сайта?
Не падабаецца
Вельмі падабаецца
Пытанне 3 з 5
Ці лічыце вы сайт карысным?
Не, не карысны
Так, карысны
Пытанне 4 з 5
Што можна палепшыць на сайце?
Пытанне 5 з 5
Ці парэкамендуеце вы сайт МТС сваім калегам і партнёрам?
Дакладна не
Дакладна так
Дзякуй, што прайшлі апытанне
Дзякуй, што прайшлі апытанне
Вы нам вельмі дапамаглі