Як тэлефанаваць на нумары экстранных службаў | Падтрымка МТС

Як тэлефанаваць на нумары экстранных службаў

Задача

Патэлефанаваць на нумар экстраннай службы (МНС, міліцыя, хуткая медыцынская дапамога або аварыйная служба газавай сеткі).

Асяроддзе

Мабільная прылада (тэлефон, смартфон і т.п.) з функцыяй галасавой сувязі.

Умовы

Мабільная прылада зарэгістраваная ў сетцы.

Рашэнне

Каб здзейсніць экстраннае тэлефанаванне, зрабіце наступнае:

  • для злучэння з дзяжурнай службай МНС набярыце на клавіятуры нумар 101 або 112 і націсніце «тэлефанаванне»;

  • для злучэння з міліцыяй набярыце на клавіятуры нумар 102 і націсніце «тэлефанаванне»;

  • для злучэння з хуткай медыцынскай дапамогай набярыце на клавіятуры нумар 103 і націсніце «тэлефанаванне»;

  • для злучэння з аварыйнай службай газавай сеткі набярыце на клавіятуры нумар 104 і націсніце «тэлефанаванне».

Інфармацыя

Тэлефанаванні на нумары экстранных службаў з'яўляюцца бясплатнымі і даступныя ў тым ліку падчас блакіроўкі.