Як наладзіць пераадрасацыю SMS-паведамленняў на іншы нумар

Задача

Пераадрасаваць (перанакіраваць) уваходныя SMS-паведамленні на іншы нумар тэлефона.

Важна

  • Наладзіць пераадрасацыю можна толькі на нумары мабільных аператараў Рэспублікі Беларусь.

  • Пераадрасацыя дзейнічае толькі для ўваходных SMS-паведамленняў ад абанентаў МТС Беларусь.

  • Дадатковая плата за пераадрасацыю SMS-паведамленняў не спаганяецца.

Асяроддзе

мабільная прылада з падтрымкай SMS і USSD.

Умовы

  • на нумары адсутнічаюць блакіроўкі (гл. артыкул Якія існуюць віды блакіроўкі);
  • на нумары ёсць паслуга Служба кароткіх паведамленняў (SMS);
  • на нумары, з якога неабходна наладзіць пераадрасацыю, трэба падключыць паслугу «SMS-Extra» (гл. артыкул Як падключыць SMS-Extra).

Рашэнне

Каб наладзіць пераадрасацыі ўваходных SMS-паведамленняў на іншы нумар, скарыстайце адзін з наступных спосабаў:

  • USSD-запыт (бясплатна ў сетцы МТС Беларусь і ў роўмінгу)

1.    Набярыце на вашым тэлефоне *111#.

2.    Прытрымліваючыся падказак на дысплеі тэлефона, перайдзіце паслядоўна ў пункты «МТС-прома»→ «SMS-Extra»→ «Кіраванне»→ «Пераадрасацыя»→ «Увесці нумар».

3.    Адпраўце ў адказе нумар абанента, на які неабходна наладзіць пераадрасацыю SMS-паведамленняў, у фармаце +375XXXXXXXXX.

4.    Адпраўце «1», каб актываваць пераадрасацыю на вызначаны нумар.

5.    На дысплеі з'явіцца паведамленне пра паспяховую актывацыю сэрвісу.

  • SMS-паведамленне (кошт SMS-паведамлення згодна з дзеючым тарыфным планам абанента)

1.    Адпраўце на нумар 401 SMS-паведамленне, якое змяшчае нумар абанента ў фармаце +375XXXXXXXX, на які будуць перанакіроўвацца ўваходныя SMS-паведамленні.

2.    Актывуйце сэрвіс, адправіўшы на нумар 401 SMS-паведамленне з тэкстам «On» (без двукоссяў) .

3.    У адказ паступіць SMS-паведамленне пра паспяховую актывацыю сэрвісу.