Як адключыць пераадрасацыю тэлефанавання

Задача

Адключыць раней наладжаную пераадрасацыю тэлефанавання на іншы нумар тэлефона, Галасавую пошту і/або сэрвіс «Вам тэлефанавалі».

Асяроддзе

  • мабільная прылада з падтрымкай USSD-запытаў;
  • вэб-браўзер для доступу ў Інтэрнэт-Памочнік з мабільнай прылады або камп’ютара (патрабуецца доступ у Інтэрнэт).

Умовы

Адсутнасць блакіровак на нумары.

Рашэнне

Каб адмяніць пераадрасацыю, скарыстайце адзін з наступных спосабаў:

  • USSD-запыт (бясплатна ў сетцы МТС Беларусь і ў роўмінгу)

Набярыце на сваёй прыладзе ##002# .

  • Інтэрнэт-Памочнік

1.     Аўтарызуйцеся ў Інтэрнэт-памочніку.

2.     Калі раней вы не карысталіся Інтэрнэт-Памочнікам, трэба ўстанавіць пароль. Для гэтага, азнаёмцеся з наступным артыкулам: Інтэрнэт-Памочнік.

3.     Зайдзіце ў раздзел «Паслугі і сэрвісы» → «Пераадрасацыя».

4.     Клікніце на кнопку «Адключыць» насупраць патрэбнай умовы пераадрасацыі або «Выдаліць усе пераадрасацыі», калі жадаеце адмяніць усе раней наладжаныя пераадрасацыі.

5.     Націсніце «Ок», каб пацвердзіць дзеянні.