Задача
Актываваць сэрвіс «Копія ўваходных SMS-паведамленняў на e-mail», каб атрымліваць тэкст паведамленняў на электронную пошту.
Важна
Дадатковая плата за адпраўку копіі SMS-паведамленняў на e-mail не спаганяецца.
Асяроддзе
мабільная прылада з падтрымкай SMS і USSD.
Умовы
- на нумары адсутнічаюць блакіроўкі (гл. артыкул Якія існуюць віды блакіроўкі);
- на нумары ёсць паслуга Служба кароткіх паведамленняў (SMS);
- на нумары падключаная паслуга «SMS-Extra» (гл. артыкул Як падключыць SMS-Extra).
Рашэнне
Каб актываваць сэрвіс «Копія ўваходных SMS-паведамленняў на e-mail», скарыстайце адзін з наступных спосабаў:
- USSD-запыт (бясплатна ў сетцы МТС Беларусь і ў роўмінгу)
1. Набярыце на вашым тэлефоне *111#.
2. Прытрымліваючыся падказак на дысплеі тэлефона, перайдзіце паслядоўна ў пункты «МТС-прома»→ «SMS-Extra»→ «Кіраванне»→ «Копія SMS на e-mail» →«Уваходныя SMS»→ «Увесці адрас».
3. Адпраўце ў адказе e-mail, на які жадаеце атрымліваць копіі ўваходных SMS-паведамленняў.
4. Адпраўце «1», каб актываваць сэрвіс.
5. На дысплеі з'явіцца паведамленне пра паспяховую аперацыю.
- SMS-паведамленне (кошт SMS-паведамлення згодна з дзеючым тарыфным планам абанента)
1. Адпраўце на нумар 403 SMS-паведамленне, якое змяшчае адрас электроннай пошты, на які жадаеце атрымліваць копіі ўваходных SMS-паведамленняў.
2. Актывуйце сэрвіс, адправіўшы на нумар 403 SMS-паведамленне з тэкстам «On» (без двукоссяў) .
3. У адказ паступіць SMS-паведамленне пра паспяховую актывацыю сэрвісу.