Задача
Змяніць тарыфны план самастойна - без звароту да аператара і асабістага візіту ў Салон МТС.
Асяроддзе
- мабільная прылада (смартфон, планшэт) з доступам у інтэрнэт і з наладжанай мабільнай праграмай «Мой МТС».
- вэб-браўзер для доступу ў Асабісты кабінет (патрабуецца доступ да інтэрнэту).
- мабільная прылада з падтрымкай галасавой сувязі.
Умовы
На балансе дастаткова сродкаў, каб змяніць тарыфны план.
Важна
Самастойная змена тарыфнага плана абмежаваная пры наяўнасці дадатковых абавязацельстваў на нумары з прычыны набыцця акцыйнага абсталявання ў МТС. Пералік даступных для змены тарыфаў вызначаны ўмовамі дадатковага пагаднення.
Самастойная змена тарыфу не даступная
ў наступных выпадках:
- Пры змене з карпаратыўнага тарыфу на тарыфныя планы масавага сегмента і наадварот.
- Пры змене на тарыфы Блізкі, Дзіцячы, Асаблівы, Супер max.
- Пры змене з тарыфных планаў Абсалют і Персона з крэдытным метадам разлікаў, Гасцявы 7, Гасцявы 30, Гасцявы і тарыфных планаў Безліміцішча і Супер max, падключаных на ўмовах для замежных грамадзян.
Рашэнне
Каб змяніць тарыфны план, скарыстайце адзін з наступных спосабаў:
1. Аўтарызуйцеся ў праграме «Мой МТС».
2. У меню праграмы выберыце раздзел «Тарыфы» → «Усе».
3. З пераліку выберыце патрэбны тарыфны план.
4. Азнаёмцеся з умовамі тарыфу і коштам змены тарыфнага плана, пасля чаго націсніце кнопку «Перайсці на гэты тарыф».
5. Пасля змены тарыфу на ваш нумар паступіць адпаведнае SMS-паведамленне.
1. Аўтарызуйцеся ў Асабістым кабінеце. Калі раней не карысталіся, трэба ўстанавіць пароль.
2. На галоўнай старонцы зайдзіце ў раздзел «Тарыфы і зніжкі» → «Змена тарыфнага плана».
3. Выберыце патрэбны тарыфны план з пераліку.
4. На дысплеі з'явіцца акно з вызначэннем кошту змены тарыфа. Націсніце «Далей».
5. Пацвердзіце пераход, націснуўшы «Перайсці на гэты тарыф».
6. Пасля паспяховай змены тарыфу з'явіцца адпаведнае паведамленне.
1. Патэлефануйце на бясплатны нумар 08703.
2. Выконвайце інструкцыі аўтаінфарматара, выберыце неабходны тарыфны план і пацвердзіце змену тарыфу.
3. Пасля паспяховай змены тарыфу вам паступіць адпаведнае SMS-паведамленне.