Як перааформіць нумар на іншага ўладальніка

Задача

Перааформіць нумар на іншага ўладальніка (з адной фізічнай асобы на іншую фізічную асобу), або зрабіць змену ўладальніка.

Умовы

  • Адсутнасць фінансавых блакіровак на нумары.
  • Адсутнасць дадатковых пагадненняў (растэрміноўка на абсталяванне).
  • Прысутнасць 2-х прадстаўнікоў: дзеючага (бок, які перадае) і будучага ўладальнікаў (бок, які прымае).

Заўвага

Каб змяніць уладальніка, неабходна асабістая прысутнасць абанента або яго даверанай асобы. Адзін і той жа абанент не можа адначасова перадаваць і прымаць.

  • Нумар не павінен быць перанесены з сеткі іншага мабільнага аператара.

Рашэнне

Змена ўладальніка ажыццяўляецца пры:

  • Візіце ў Салон сувязі МТС або да камерцыйных прадстаўнікоў.
  • Прад'яўленні неабходных дакументаў.

Дзеючы ўладальнік паказвае дакумент, які сведчыць асобу.

Калі звяртаецца давераная асоба:

  • Даверанасць (павінна быць натарыяльна засведчанай або прыраўноўвацца да натарыяльна засведчанай, складзенай у свабоднай пісьмовай форме).
  • Дакумент, які сведчыць асобу.

Калі непаўналетняя асоба з'яўляецца дзеючым уладальнікам, то прысутнасць бацькоў/папячыцеляў/усынавіцеляў не патрабуецца пры наяўнасці іх пісьмовай згоды на здзяйсненне дзеянняў па дагавору (афармляецца ў момант заключэння дагавора).

Будучы ўладальнік паказвае дакумент, які сведчыць асобу.

Калі звяртаецца давераная асоба:

  • Даверанасць (павінна быць натарыяльна засведчанай або прыраўноўвацца да натарыяльна засведчанай, складзенай у свабоднай пісьмовай форме).

  • Дакумент, які сведчыць асобу даверанай асобы.

  • Дакумент, які сведчыць асобу даверніка (для зверкі з данымі пра даверніка, вызначанымі ў даверанасці).

Калі будучым уладальнікам з'яўляецца непаўналетняя асоба, то для змены ўладальніка неабходна асабістая прысутнасць непаўналетняга і аднаго з бацькоў/папячыцеляў/усынавіцеляў з пашпартамі.

Важна

Кошт змены ўладальніка з фiзiчнай асобы на фiзiчную асобу - 3,80 рублёў. Сума спісваецца з асабовага рахунку новага ўладальніка.

Калі на нумары дзеючага ўладальніка ёсць грашовыя сродкі, яны могуць быць перанесены на асабовы рахунак новага ўладальніка або на любы іншы нумар МТС.

Інфармацыя

Пералік паслуг на нумары захоўваецца, за выключэннем паслугі «Роўмінг». Пры неабходнасці наяўнасці паслугі на нумары, новаму ўладальніку трэба аформіць заяву на дабаўленне паслугі.