МТС і Bookster збіраюць аматараў літаратуры на новую лекцыю

27.11.2017

Прапануем вашай увазе чарговую літаратурную лекцыю, якую МТС ладзіць сумесна з кніжным сайтам Bookster. У гэты раз удзельнікі сустрэчы абмяркуюць раман «Калекцыянер» знакамітага брытанскага постмадэрніста Джона Фаўлза.

Цікавымі падрабязнасцямі пра «Калекцыянера» са слухачамі падзеліцца выкладчыца літаратуры Гражына Паўлоўская. Пасля яе выступу фармат сустрэчы зменіцца на так званы кніжны клуб: наведвальнікі змогуць задаць Гражыне свае пытанні, выказаць уласныя думкі і ўражанні пра твор Фаўлза.

Лекцыя адбудзецца сёння, 27 лістапада, ў прасторы Space (вул. Кастрычніцкая, 16А), пачатак — а 19-й гадзіне. Квіткі можна набыць на сайце bezkassira.by, а поўную інфармацыю знайсці ў суполках FB і VK: booksterby і па тэлефоне: +375 29 1060454.

Трылер «Калекцыянер» — гэта гісторыя маладога чалавека Фрэдэрыка Клега, у якога ёсць досыць незвычайнае хобі — збіранне матылькоў. Закахаўшыся ў дзяўчыну Міранду Грэй, герой вырашае выкрасці яе, каб «далучыць» да сваёй калекцыі і дабіцца зваротнага пачуцця. Раман, дарэчы, мае даволі неардынарную падачу: падзеі распавядаюцца ад імя самога Фрэдэрыка, а другая частка кнігі выканана ў форме дзённіка Міранды. Твор знойдзеце ў «Мабільнай бібліятэцы МТС», першыя тры дні карыстацца сэрвісам можна бясплатна.

На сустрэчы, прысвечанай «Калекцыянеру», серыя літаратурных лекцый не скончыцца. Далучацца да аматараў кніг вы можаце кожны панядзелак да 11 снежня ўключна. Тэмы наступных лекцый па гэтай спасылцы.

Будьте в курсе выгодных предложений — подпишитесь на рассылку МТС