Как взять «Обещанный платеж»

Увесці «Абяцаны плацёж» можна на суму ад 1,00 да 15,00 рублёў (уводзімая сума плацяжу павінна быць кратная 1,00 руб.) адным з наступных спосабаў:

  • Мабільны дадатак «Мой МТС»* (у сеткі МТС Беларусь і ў роўмінгу плата за мабільны інтэрнэт не спаганяецца, уключаны трафік не расходуецца)

  • Аўтарызуйцеся ў дадатку «Мой МТС» з нумарам тэлефона, для якога жадаеце папоўніць рахунак.
  • Абярыце на галоўнай старонцы пункт «Фінансы». Затым націсніце ўнізе на спасылку «Абяцаны плацёж».
  • Увядзіце суму плацяжу ў рублях.
  • Націсніце на спасылку «Папоўніць рахунак».
*Пры падключэнні паслугі ў мабільным дадатку «Мой МТС» максімальная сума «абяцанага» плацяжу, даступная для ўводу – 10 руб.


  • Асабісты кабінет (у сеткі МТС Беларусь плата за мабільны інтэрнэт не спаганяецца, уключаны трафік не расходуецца)


  • Перайдзіце на сайт Інтэрнэт-Дапаможніка.
  • Увядзіце нумар і пароль у адпаведныя палі формы аўтарызацыі і націсніце на кнопку «Увайсці».
  • У выпадку паспяховай аўтарызацыі абярыце на галоўнай старонцы або ў бакавым меню злева раздзел «Аплата» і падраздзел «Абяцаны плацёж».
  • Увядзіце суму плацяжу ў рублях. Затым націсніце «Далей».

    Заўвага

    На гэтым этапе вы можаце змяняць тэрмін дзеяння плацяжу з 10 дзён на меншы перыяд з дапамогай выпадаючага спісу.

  • Праверце правільнасць пазначэння сумы і націсніце «Папоўніць баланс».

  • USSD-запыт (бясплатна ў сеткі МТС Беларусь і ў роўмінгу).
  • Набярыце на сваёй прыладзе *113*Y#, дзе Y — сума «абяцанага» плацяжу ў рублях.

  • Галасавы інфарматар (бясплатна, даступна толькі ў сеткі МТС Беларусь).

    Патэлефануйце па нумары 087013. Выконвайце інструкцыі галасавога інфарматара для ўводу абяцанага плацяжу.

  • SMS-паведамленне (бясплатна ў сеткі МТС Беларусь; платна пры знаходжанні ў роўмінгу — па роўмінгаваму тарыфу на зыходнае SMS)

    Адпраўце SMS на нумар 087013 з указаннем у тэксце паведамлення сумы плацяжу ў рублях.

Важна

Для пагашэння уведзенага «Абяцанага плацяжу» дастаткова папоўніць рахунак на любую суму. Калі ўнесенай сумы не хапіць для поўнага пагашэння доўгу з улікам «Абяцанага плацяжу» альбо скончыцца тэрмін дзеяння «Абяцанага плацяжу» (па змаўчанні тэрмін дзеяння складае 10 дзён), то нумар будзе часткова або цалкам заблакіраваны.