Паспяховы стартапер і беларускі Джэймс Бонд. Праект МТС «БелЛіт: мабільны гід» пра спадчыну Францыска Скарыны | Новости МТС
Назад

Паспяховы стартапер і беларускі Джэймс Бонд. Праект МТС «БелЛіт: мабільны гід» пра спадчыну Францыска Скарыны

Чарговая лекцыя у межах праекта «БелЛіт: мабільны гід», які ладзіццца пры падтрымцы Мабільнай бібліятэкі МТС, адбылася у Мінску. Алесь Суша, культуролаг, скарыназнаўца, намеснiк дырэктара Нацыянальнай бiблiятэкi па навуковай працы i выдавецкай дзейнасцi распавёў пра неверагодныя і малавядомыя старонкі жыцця Францыска Скарыны.

Лекцыю наведалі больша за пяцьдзясят чалавек. Алесь Суша распавёў пра тое, чаму Біблію Скарыны можна назваць самым паспяховым стартап XVI стагоддзя: праз розныя іпастасі Скарына здолеў стварыць фенаменальую з’яву, якой мы да гэтага часу ганарымся. Поўны канспект лекцыі, а таксама даведацца, чаму першадрукара можна параўнаць з Джэймсам Бондам, можна знайсці тут.

Лектар падкрэсліў, што праз друкаванае слова Скарыны ў Беларусь прыйшлі шматлікія тэксты. Замест асобных адзінкавых рукапісаў з’явіліся тысячы кніг. Так Беларусь пазнаёмілася са старажытнай грэчаскай філасофіяй, рымскімі і агульнаеўрапейскімі традыцыямі. У мінулым годзе ў краіне адзначылі 500-годдзе першай беларускай кнігі, якую надрукаваў Францыск Скарына.

Праект «БелЛіт: мабільны гід» — гэта не першае супрацоўніцтва МТС і Нацыянальнай бібліятэкі, якое звязана з імем першадрукара. Два гады таму мабільны аператар падтрымаў выставу «Францыск Скарына і наш час». Некаторыя арт-аб’екты і сёння выкарыстроўваюцца ў прасторы бібліятэкі.

Што тычыцца праекта «БелЛіт: мабільны гід», на думку Алеся, гэта добры фармат працы для стварэння зацікаўленай аўдыторыі:

— Гэта вельмі яркі праект МТС, які пазітыўна ўздзейнічае на грамадскую прастору. Я бачу цудоўны сацыяльны эфект ад заняткаў: вырашаюцца і навуковыя, і адукацыйныя задачы. У нашай свядомасці ствараецца разуменне годнасці і гонару за сваю культуру, нацыянальную літаратуру. Гэта станоўча ўплывае на тыя кампаніі і арганізацыі, якія зацікаўлены ў рэалізацыі праекта. Гэтым жа займаўся Францыск Скарына: рабіў святую справу — выдаваў кнігі Бібліі, але ў той жа час трывала стаяў на зямлі, шукаў партнёраў, спонсараў, якія могуць падтрымаць задуманую справу. Праз гэта ён імкнуўся не толькі атрымаць для сябе добрае слова, але і зрабіць грамадства лепшым.

Предыдущая

Следующая